Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Mar 2020

Танкер з нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды - "Белнафтахім"

Танкер з нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды -
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Танкер з расійскай нафтай ад трэйдараў прыбыў у порт Клайпеды (Літва), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Першы з двух танкераў прыбыў ужо ў порт Клайпеды, увечары ён стане на разгрузку. Пастаўка ў Беларусь па чыгунцы пачнецца заўтра, 5 сакавіка", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Гэта нафта будзе перапрацоўвацца ў ААТ "Нафтан".

Танкер, які прыбыў сёння ў Клайпеду, - другі ў гэтым порце для Беларусі ў бягучым годзе. У студзені ў Клайпедскі порт прыйшло судна з 86 тыс.т нарвежскай нафты. Сыравіна гатунку Johan Sverdrup была прызначана для перапрацоўкі ў ААТ "Нафтан" і дастаўлялася ў Беларусь чыгуначным транспартам.

Як паведамлялася, Беларусь дамовілася аб пастаўцы 160 тыс.т расійскай нафты для беларускіх НПЗ, якая была набыта праз трэйдараў без прэміі.

Акрамя таго, азербайджанская кампанія Socar паставіць яшчэ два танкеры нафты - каля 170 тыс.т. У Беларусь сыравіна будзе дастаўлена цераз Украіну па нафтаправодзе Адэса - Броды. Socar плануе адправіць першы танкер з нафтай для Беларусі з турэцкага порта Джэйхан 5-6 сакавіка. Арыенціровачна 20 сакавіка плануецца другі танкер з грузінскага порта Супса.

Акрамя таго ў сакавіку нафту без прэміі будуць пастаўляць шэсць расійскіх кампаній, сярод якіх "Сафмар" і пяць новых для Беларусі пастаўшчыкоў. У прыватнасці, група кампаній "Сафмар" паставіць 300 тыс.т нафты, "УДС нафта" - 50 тыс.т.

Агульны аб'ём паставак на беларускія НПЗ у сакавіку складзе каля 1 млн т нафты. У студзені і лютым заводы працавалі на загрузцы 50 працэнтаў і перапрацавалі каля 1,8 млн т нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі