Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Жнв 2020

Танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў порт Адэсы 4-5 жніўня

Танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў порт Адэсы 4-5 жніўня
Фота з архiва

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы танкер нафты ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана SOCAR для Беларусі прыбудзе ў порт Адэсы 4-5 жніўня, паведаміў журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"2 жніўня з Супсы (порт у Грузіі. - Заўвага БЕЛТА) выйшаў танкер з 85 тыс. т азербайджанскай нафты. Прыбыццё ў порт Паўднёвы чакаецца 4-5 жніўня", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.

SOCAR у гэтым годзе паставіла беларускаму канцэрну "Белнафтахім" пяць партый нафты агульным аб'ёмам каля 420 тыс. т праз порт Адэсы і нафтаправод Адэса - Броды на Мазырскі НПЗ. Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў паведамляў, што SOCAR у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

Як паведамлялася, у жніўні Беларусь таксама павінна атрымаць другую партыю нафты з ЗША. Танкер з 80 тыс. т нафты сорту White Eagle Blend чакаюць у Клайпедзе 6-8 жніўня. З Клайпеды на нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан" дастаўка будзе весціся чыгуначным транспартам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі