Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2015

Італьянская кампанія Granarolo разглядае магчымасць вытворчасці малочнай прадукцыі ў Беларусі

10 верасня, Турын /Кар. БЕЛТА/. Адна з вядучых італьянскіх кампаній Granarolo разглядае магчымасць вытворчасці малочнай прадукцыі ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер разглядаюцца розныя пляцоўкі для магчымасцей рэалізацыі праекта. "Мы прадставілі ўжо Granarolo некалькі беларускіх малочных кампаній, у тым ліку ў Гомелі, Тураве і Віцебску", - растлумачыў Міхаіл Русы. Прадугледжваецца, што на базе аднаго з беларускіх прадпрыемстваў будуць выпускаць малочныя прадукты, якія раней не вырабляліся ў нашай краіне. Размова ідзе таксама аб выпуску функцыянальных прадуктаў харчавання, безлактознага малака і дзіцячага харчавання.

Granarolo - найбуйнейшая ў Італіі аграпрамысловая група, мае 8 вытворчых пляцовак у Італіі і 2 - у Францыі. Granarolo штогод перапрацоўвае амаль 7 млн гекталітраў малака. Кампанія арыентавана пераважна на ўнутраны рынак, хоць прадукты групы таксама прадаюцца ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы і Азіі.

Візіт беларускай урадавай дэлегацыі ў Італію праходзіць 9-10 верасня. Напярэдадні Андрэй Кабякоў прыняў удзел у мерапрыемствах Нацыянальнага дня Беларусі на "ЭКСПА-2015", а таксама правёў перагаворы з італьянскай урадавай дэлегацыяй. Сёння беларуская дэлегацыя наведвае другі па значнасці рэгіён Італіі - П'емонт. На працягу дня запланаваны сустрэчы Андрэя Кабякова з прэзідэнтам рэгіёна П'емонт і мэрам Турына, наведванне канцэрнаў Fiat Chrysler Automobiles і Finmeccanica.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі