Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Кст 2009

Італія спадзяецца на больш хуткае заключэнне з Беларуссю пагаднення аб інвестыцыйным супрацоўніцтве

30 верасня, Мінск /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. Італія спадзяецца на больш хуткае заключэнне з Беларуссю пагаднення аб інвестыцыйным супрацоўніцтве. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску журналістам міністр замежных спраў Італіі Франка Фраціні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка італьянскага знешнепалітычнага ведамства, вялікую цікавасць для італьянскага капіталу маюць такія галіны эканомікі, як сельская гаспадарка, вытворчасць мэблі, машынабудаванне, высокія тэхналогіі, шкляная прамысловасць, транспарт.

Франка Фраціні падкрэсліў зацікаўленасць італьянскага капіталу ў пашырэнні сваёй прысутнасці ў банкаўскім сектары Беларусі. Ён нагадаў аб ужо існуючых кантактах з беларускім бокам такіх італьянскіх канцэрнаў, як "Фінмеканіка" і "ФІАТ".

Міністр замежных спраў Італіі таксама паведаміў аб прадаўжэнні падрыхтоўкі візіту ў Беларусь старшыні Савета Міністраў Італіі Сільвіо Берлусконі. "Цяпер мы з маім калегам вызначаем тыя сферы і напрамкі супрацоўніцтва, у якіх у час візіту могуць быць падпісаны адпаведныя пагадненні і дасягнуты прагрэс", - растлумачыў Франка Фраціні.

Кіраўнік МЗС Італіі таксама нагадаў аб выказанай Сільвіо Берлусконі прапанове стварыць сумесную камісію па эканамічнаму супрацоўніцтву Беларусі і Італіі. "Я падтрымліваю гэту ідэю ўсёй душой", - сказаў Франка Фраціні.

Сёння ў Мінску міністры замежных спраў Беларусі і Італіі падпісалі сумесную беларуска-італьянскую дэкларацыю аб адукацыйных праграмах.-0- 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі