Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Чэр 2021

Італія пачала набываць беларускую скураную прадукцыю на БУТБ

Італія пачала набываць беларускую скураную прадукцыю на БУТБ

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Італія пачала набываць беларускую скураную прадукцыю на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"На Беларускай універсальнай таварнай біржы зарэгістравана першая здзелка па рэалізацыі беларускай скураной прадукцыі ў Італію. На апошняй гандлёвай сесіі італьянская кампанія набыла пробную партыю дубленага паўфабрыкату "вет-блю" на суму $35 тыс. Пры гэтым агульная сума здзелак, ажыццёўленых замежнымі пакупнікамі, склала каля $500 тыс. Чакаецца, што ў далейшым аб'ёмы паставак "вет-блю" ў Італію і іншыя краіны Еўропы будуць расці, паколькі попыт на гэту прадукцыю з боку замежных кампаній значна перавышае прапанаванне", - сказаў Раман Яніў.

З канца красавіка на біржы штотыднёва праводзяцца экспартныя таргі скураной сыравінай і паўфабрыкатам "вет-блю". Як адзначыў прэс-сакратар, на кожнай гандлёвай сесіі назіраецца павышаны інтарэс замежных удзельнікаў да выстаўленых лотаў. Цяпер асноўнымі рынкамі збыту гэтай прадукцыі з'яўляюцца Вялікабрытанія і Расія, але па меры развіцця такога напрамку геаграфія продажаў паступова пашыраецца. "Напрыклад, зусім нядаўна першыя здзелкі па закупцы "вет-блю" зрабілі польскія і літоўскія кампаніі, а на апошняй гандлёвай сесіі кантракт з беларускім гарбарным камбінатам заключыла прадпрыемства з Італіі. Спадзяёмся, што гэта пілотная здзелка стане зыходным пунктам для доўгатэрміновага супрацоўніцтва", - дадаў прэс-сакратар.

Усяго з пачатку года праз БУТБ на экспарт рэалізавана скураная прадукцыя на суму $2,1 млн.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі