Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Май 2021

Сівак: Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні экспарту будаўнічых паслуг у Расію

Сівак: Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні экспарту будаўнічых паслуг у Расію
Фота з архiва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў нарошчванні экспарту будаўнічых паслуг у Расію. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак у час сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада Расіі Маратам Хуснуліным у Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця будаўнічых комплексаў абедзвюх дзяржаў. Як падкрэсліў Марат Хуснулін, сёння ў Расіі адчуваецца праблема няхваткі рабочай сілы ў сферы будаўніцтва. Актуальным з'яўляецца пытанне яе прыцягнення на рэалізацыю ключавых будаўнічых праектаў, такіх як, напрыклад, тэатральна-культурныя цэнтры ва Уладзівастоку і Калінінградзе, касмадром "Усходні". Анатоль Сівак пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў супрацоўніцтве ў гэтым пытанні. Бакі дамовіліся ў кароткія тэрміны адпрацаваць пытанне кошту прыцягнення беларускіх спецыялістаў.

Таксама ў ходзе сустрэчы абмяркоўвалася пытанне нарматыўнага рэгулявання ў будаўніцтве. Удзельнікі нарады прыйшлі да агульнай думкі, што неабходна прааналізаваць будаўнічыя нормы абедзвюх краін і зблізіць іх з улікам лепшых практык абедзвюх краін у гэтым пытанні. "Мы правялі ўжо вялікую работу ў зніжэнні колькасці абавязковых норм у будаўніцтве і прадаўжаем рухацца ў бок іх скарачэння. Я лічу, што нам неабходна правесці работу ў збліжэнні нашых норм, гэта дасць магчымасць пазбегнуць дадатковых узгадненняў і праходжання праверак пры сумеснай рабоце", - адзначыў Марат Хуснулін.

Таксама ў ходзе нарады бакі закранулі тэму дарожнага будаўніцтва і сферы ЖКГ. "Мы зацікаўлены ў тым, каб узяць за базу сістэму кіравання сферай ЖКГ, якая ёсць сёння ў Расіі", - сказаў Анатоль Сівак. Даручэнні правесці самастойную работу ў гэтым напрамку атрымалі адпаведныя міністэрствы дзвюх краін.

На заканчэнне Анатоль Сівак адзначыў важнасць устанаўлення рабочага кантакту паміж намеснікамі прэм'ер-міністраў абедзвюх краін і перспектывы пашырэння далейшага супрацоўніцтва. Марат Хуснулін падкрэсліў, што аб'ём будаўніцтва ў Расіі будзе толькі расці, таму пашырэнне супрацоўніцтва ў гэтай сферы актуальна для расійскага боку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі