Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Чэр 2019

"Свае інтарэсы трэба захоўваць" - Лукашэнка аб перагаворах з расійскім бокам па кампенсацыі за брудную нафту


7 чэрвеня, Наваполацк /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе кіраўніцтва айчынных нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў выключна ў дзелавым ключы вырашаць пытанні па кампенсацыі страт у выніку пастаўкі ў Беларусь некандыцыйнай расійскай нафты. Аб гэтым ён заявіў сёння пры наведванні ААТ "Нафтан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Было адзначана, што забруджаная нафта дайшла на НПЗ у Мазыры, а на "Нафтане" паспелі зрэагаваць, але была значна зніжана загрузка прадпрыемства. "Ты камерсант, ты кіраўнік прадпрыемства, - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да гендырэктара "Нафтана" Аляксандра Дзямідава, - для цябе павінен быць максімальны эфект, не важна адкуль: або ў вытворчасці, або прадаў даражэй - за кошт маркетынгу, або за кошт кампенсацыі ўрону".

"Не трэба крычаць, наступаць і іншае, але свае інтарэсы трэба захоўваць. Але поўзаць на каленях не трэба. Трэба садзіцца і па-дзелавому вырашаць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым адзначыў, што бачыць у СМІ інфармацыю аб тым, што шэраг міжнародных кампаній прад'яўляюць Расіі ўрон на суму да $800 млн. "Але мы больш за ўсё пацярпелі. А нам кажуць: ну, што там, беларусы, - яны нічога не страцілі. Як так?! Таму трэба сачыць і глядзець, чаму яны, напрыклад, плацяць $800 млн урону, а мы больш за ўсіх пацярпелі, але $20 млн", - сказаў Прэзідэнт.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, што паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у саставе нафты перасягала ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты. 23 мая была канчаткова ўзгоднена беларуска-расійская дарожная карта па выцясненні з тэрыторыі Беларусі няякаснай расійскай нафты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі