У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліс 2017

Сусветны банк разгледзіць выдзяленне Беларусі дадатковай пазыкі на $14 млн для развіцця ляснога сектара

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк разгледзіць выдзяленне Беларусі дадатковай пазыкі на $14 млн для развіцця ляснога сектара. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы групы спецыялістаў Сусветнага банка і Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

Эксперты абмеркавалі рэалізацыю праекта "Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь" і магчымасць выдзялення дадатковага фінансавання пад гэты праект. Кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер даў станоўчую ацэнку рабоце беларускіх спецыялістаў і адзначыў важную функцыю, якую выконваюць лясы. Гаворачы аб магчымасці выдзялення дадатковай пазыкі ў памеры $14 млн, Аляксандр Крэмер паведаміў, што было прынята станоўчае рашэнне. Аднак спецыялістам трэба будзе яшчэ правесці нямала работы: падрыхтаваць дакументацыю, вызначыць сумесна з Мінлясгасам канчатковы тэрмін закрыцця пазыкі.

"Паколькі цяпер нашы крэдытныя рэсурсы абмежаваны, нам давялося вельмі ўзважана падыходзіць да прыняцця гэтага рашэння. Адным з фактараў на карысць выдзялення дадатковай пазыкі была паспяховая рэалізацыя дзеючага праекта, - адзначыў на сустрэчы кіраўнік прадстаўніцтва. - Другім фактарам на карысць станоўчага рашэння стала імкненне ўсіх арганізацый групы Сусветнага банка аказаць садзейнічанне Беларусі ў рабоце па процідзеянні змяненню клімату".

У сваю чаргу намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі Леанід Дзям'янік падкрэсліў, што ў Беларусі вельмі ўважліва ставяцца да аднаўлення лясоў, аховы навакольнага асяроддзя і паляпшэння экалогіі ў цэлым. "Я думаю, што гэтыя сродкі пойдуць на добрую справу, дадуць добры вынік. Вы ведаеце, што Беларусь лічыцца лёгкімі Еўропы. Усе абавязацельствы, якія мы ўзялі на сябе, мы выканаем ва ўстаноўленыя тэрміны і з належнай якасцю", - падкрэсліў Леанід Дзям'янік.

Раней Мінлясгас ужо атрымаў ад Сусветнага банка пазыку ў памеры $40,7 млн. Гэтыя грошы былі накіраваны на закупку тэхнікі, стварэнне гадавальнікаў з сучаснай тэхналогіяй атрымання пасадачнага матэрыялу і іншыя мэты. У Беларусі будуюцца тры такія цэнтры: у Брэсцкай, Віцебскай і Мінскай абласцях. Дзякуючы падтрымцы Сусветнага банка на працягу бліжэйшых трох гадоў сучасныя лесанасенныя комплексы з'явяцца і ў іншых абласцях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс