Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Ліс 2015

Сусветны банк: Рэзкага скачка цэн у Беларусі не чакаецца

2 лістапада, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Рэзкага скачка цэн у Беларусі не чакаецца. Аб гэтым паведаміў сёння на прэзентацыі новага эканамічнага агляду па Беларусі кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка (СБ) у Беларусі Ян Чул Кім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За апошнія дзесяць месяцаў мы назіраем даволі паслядоўную грашова-крэдытную палітыку, што праводзіцца Нацыянальным банкам. Мы ў гэты перыяд не назіралі раней характэрнай палітыкі пашырэння грашовай масы, Нацбанк прадаўжае выконваць палітыку таргетавання інфляцыі і, наколькі мы бачым, мае намер і ў далейшым яе прытрымлівацца, таму рэзкага скачка цэн і росту інфляцыі не чакаецца", - сказаў кіраўнік прадстаўніцтва.

Ён адзначыў, што макраэканамічная стабільнасць і карэкціроўка з'яўляецца папярэдняй і абавязковай умовай для правядзення структурных рэформ.

Згодна з прагнозам, прадстаўленым у новым аглядзе Сусветнага банка, рост індэкса спажывецкіх цэн па выніках 2015 года складзе 17 працэнтаў, 2016-га - 15,2 працэнта, 2017-га - 13 працэнтаў.

Раней Нацбанк выказаў меркаванне, што інфляцыя ў краіне па выніках года не перавысіць прагнозу 18 працэнтаў плюс-мінус два працэнтныя пункты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі