Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Врс 2015

Сусветны банк прадаставіў Беларусі $50 млн на праект у галіне адукацыі

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка 17 верасня зацвердзіў пазыку для Беларусі ў памеры $50 млн для мадэрнізацыі сістэмы адукацыі рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прадстаўніцтве Сусветнага банка ў Беларусі.

Праект мадэрнізацыі, аб якім ідзе размова, прадугледжвае пашырэнне доступу да якасных умоў навучання ў 120 установах агульнай сярэдняй адукацыі і ўмацаванне ацэнкі адукацыйных дасягненняў навучэнцаў і інфармацыйных сістэм кіравання ў адукацыі.

"У нас набыты доўгі і плённы вопыт партнёрства ў галіне развіцця інфраструктуры і павышэння якасці паслуг у Беларусі, у тым ліку і за кошт інстытуцыянальнага развіцця і распрацоўкі адпаведнай палітыкі. Аднак гэты праект фактычна з'яўляецца першай інвестыцыйнай аперацыяй, якая фінансуецца Сусветным банкам і спецыяльна распрацавана ў падтрымку ўстойлівага развіцця сектара адукацыі ў рэспубліцы", - адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім. Ён дадаў, што праект пашырае ўзаемадзеянне банка з Беларуссю і служыць важнай асновай для доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў сектары адукацыі. Гэта, на яго думку, адыгрывае асноватворную ролю ў пазіцыянаванні краіны як канкурэнтаздольнага і дынамічнага суб'екта сусветнай эканомікі.

Пры падтрымцы за кошт сродкаў гранта Сусветнага банка Беларусь цяпер праводзіць ацэнку збору і выкарыстання інфармацыі ў сістэме адукацыі для вызначэння палітыкі на аснове фактычных даных. "Хоць у рэспубліцы дзейнічае нацыянальная сістэма маніторынгу якасці адукацыі, краіна да гэтага часу не прымала ўдзелу ў асноўных міжнародных сістэмах ацэнкі адукацыйных дасягненняў навучэнцаў і мае абмежаваны аб'ём супастаўных даных аб якасці сярэдняй адукацыі і дынаміцы яе змянення з цягам часу", - канстатавалі ў прадстаўніцтве. Паводле слоў спецыялістаў, праект будзе садзейнічаць удзелу краіны ў Міжнароднай праграме па ацэнцы адукацыйных дасягненняў навучэнцаў (Programme for International Student Assessment, PISA). Упершыню такая ацэнка будзе праведзена ў 2018 годзе. Затым яна будзе праходзіць кожныя тры гады.

"Ацэнка PISA 2018 стане зыходным пунктам, які можна будзе выкарыстоўваць для ацэнкі якасці адукацыі ў Беларусі ў параўнанні з больш як 70 краінамі свету", - адзначыў кіраўнік праектнай групы Сусветнага банка Ігар Хейфец. Ён удакладніў, што ацэнка PISA выкарыстоўвае паказчыкі развіцця кампетэнцый школьнікаў ва ўзросце 15 гадоў у галіне матэматыкі, чытання і дакладных навук, каб вымераць ступень, у якой набытыя веды могуць прымяняцца ў штодзённым жыцці, і дапамагчы краінам вызначыць напрамкі для ўдасканалення.

Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе. За час супрацоўніцтва рэспубліцы былі выдзелены крэдытныя рэсурсы ў памеры $1,48 млрд. Акрамя таго, шэраг праграм атрымалі падтрымку за кошт грантавага фінансавання. З улікам зацвярджэння апошняга праекта бягучы інвестыцыйны партфель будзе ўключаць 8 праектаў на агульную суму $988 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі