У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Сак 2018

Сусветны банк дадаткова выдзеліць Беларусі 12 млн еўра на развіццё ляснога сектара

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк дадаткова прафінансуе праект "Развіццё ляснога сектара ў Рэспубліцы Беларусь", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прадстаўніцтве СБ у Беларусі.

Дадатковае фінансаванне праекта прадугледжана ў памеры 12 млн еўра. Сучасныя метады вядзення лясной гаспадаркі, лесааднаўленне і пашырэнне лясных плошчаў дапамогуць беларускаму лясному сектару адаптавацца да змянення клімату, ураганаў і шкоднікаў.

"Клімат змяняецца, і беларуская лясная гаспадарка павінна адаптавацца да новых умоў надвор'я. Гэты праект дапаможа Беларусі справіцца з наступствамі экстрэмальных з'яў надвор'я, такіх як магутны ўраган летам 2016 года, які пашкодзіў 14 000 гектараў лесу, - адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер. - Больш таго, удасканаленыя метады вядзення лясной гаспадаркі садзейнічаюць развіццю эканомікі ў сельскай мясцовасці, ствараючы новыя рабочыя месцы і магчымасці для бізнесу".

Дапфінансаванне дасць магчымасць павялічыць маштабы асобных мерапрыемстваў, ініцыіраваных пры першапачатковым праекце. Плануецца стварэнне двух дадатковых лесагадавальнікаў у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях і набыццё лясной тэхнікі і абсталявання. Усяго пры дапамозе першапачатковай пазыкі і дадатковага фінансавання будзе ўдасканалена шэсць лесагадавальнікаў - па адным у кожнай вобласці Беларусі.

"Павелічэнне магутнасцей лесагадавальнікаў забяспечыць пасадачны матэрыял, неабходны для аднаўлення паваленых ветрам і пашкоджаных іншым спосабам лясоў, а таксама дапаможа Беларусі ў стварэнні і кіраванні больш устойлівымі да клімату лясамі, - сказаў кіраўнік праектнай групы Сусветнага банка Эндру Мітчэл. - Акрамя таго, мерапрыемствы праекта "Развіццё ляснога сектара ў Рэспубліцы Беларусь" дапамогуць павысіць эфектыўнасць лесаводства, вызначыць правільныя відавыя склады лясных парод і павысіць якасць пасадачнага матэрыялу, што стане надзейнай асновай для лесааднаўлення".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс