Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Чэр 2026

Сумесныя ІТ-рашэнні і індустрыяльныя праекты: як Беларусь бачыць супрацоўніцтва з Узбекістанам

Сумесныя ІТ-рашэнні і індустрыяльныя праекты: як Беларусь бачыць супрацоўніцтва з Узбекістанам

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Узбекістану тры практычныя вектары інвестыцыйнай устойлівасці. Аб гэтым прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын заявіў на пленарным пасяджэнні V Міжнароднага інвестыцыйнага форуму "Устойлівасць інвестыцый: новыя гарызонты, новыя партнёрствы" ў Ташкенце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь прапануе Узбекістану тры практычныя вектары інвестыцыйнай устойлівасці. Першы - індустрыяльнае партнёрства. Просты гандаль ужо не можа забяспечыць устойлівасць, пра якую мы гаворым. Будучыня за маштабнай прамысловай кааперацыяй і фарміраваннем скразных вытворчых ланцужкоў. Беларускі бок гатовы інвесціраваць у сумесныя індустрыяльныя праекты, забяспечваючы паўнацэнны трансфер тэхналогій і стварэнне сучасных рабочых месцаў. Гэта прынцыпова іншы ўзровень даверу і эканамічнай бяспекі", - сказаў Аляксандр Турчын.

Ён прывёў прыклады работы беларускіх інвестараў ва Узбекістане. Так, пры ўдзеле беларускага прадпрыемства "Энергакамплект" ажыццяўляецца будаўніцтва завода па вытворчасці кабельна-правадніковай прадукцыі. На магутнасцях узбекскага партнёра "Аграмакс Тэхнік" разгорнута зборка беларускіх трактароў. Акрамя таго, беларускі аграхолдынг "Сервалюкс" будуе ва Узбекістане сучасны комплекс па вытворчасці мяса птушкі і камбікармоў. Праект прадугледжвае інвестыцыі каля $170 млн. Узаемнасць інвестыцыйнага супрацоўніцтва пацвярджаецца і работай узбекскіх інвестараў у Беларусі. Рыхтуецца адкрыццё Гандлёвага дома Узбекістана ў Мінску, прапрацоўваецца пытанне рэалізацыі праекта па мясной жывёлагадоўлі на базе сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці.

Другі вектар - інтэлектуальныя тэхналогіі і лічбавая аўтаномія вытворчасці. "Для Беларусі з яе магутнай індустрыяльнай базай глыбокая лічбавая трансфармацыя - гэта стратэгічны прыярытэт, залог высокай прадукцыйнасці і канкурэнтаздольнасці. IT-рынак Узбекістана таксама дынамічна развіваецца. Нацыянальнай стратэгіяй "Лічбавы Узбекістан - 2030" вызначаны прыярытэт па развіцці ў галіне лічбавай інфраструктуры, уключаючы электронны ўрад, новыя сістэмы бяспекі, канцэпцыю "разумны горад", - адзначыў прэм'ер-міністр.

На яго думку, перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана з'яўляецца распрацоўка і ўкараненне сумесных ІТ-рашэнняў. "Гэта самы кароткі шлях да стварэння высокамаржынальных вытворчасцей, здольных дамінаваць на рэгіянальным рынку. Гэтыя напрамкі ўжо ўключаны ў дарожную карту супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана да 2030 года. Беларусь прапануе партнёрам не даганяць лідараў у традыцыйных сферах, а адразу заходзіць у праекты вышэйшых тэхналагічных укладаў. Рэзідэнты беларускага Парка высокіх тэхналогій ствараюць рашэнні на базе штучнага інтэлекту і камп'ютарнага зроку, якія працуюць ужо ў прамысловасці - ад кіравання жыццёвым цыклам прадукту да аўтаномнай лагістыкі на складах.
Аб'яднанне фінансавага, індустрыяльнага і лічбавага патэнцыялу Беларусі і Узбекістана - гэта гатовая формула тэхналагічнага суверэнітэту нашых краін", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Трэці вектар - інвестыцыі ў індустрыю паслуг і турызм.

Міжнародны інвестыцыйны форум праходзіць 16-18 чэрвеня ў Ташкенце. Ён аб'яднаў прадстаўнікоў сусветнага бізнесу, суверэнных фондаў, банкаў развіцця і ўрадаў з больш як 95 краін. Гэта буйнейшая ў рэгіёне міжнародная пляцоўка для абмеркавання стратэгій павышэння ролі Цэнтральнай Азіі на міжнародным інвестыцыйным рынку. Форум быў упершыню праведзены ў сакавіку 2022 года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш як 2 тыс. інвестараў і гасцей з 56 краін свету. У 2025 годзе форум сабраў ужо больш як 8 тыс. удзельнікаў, у тым ліку каля 3 тыс. замежных гасцей з 97 краін і 450 высокапастаўленых дэлегатаў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі