У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Кст 2017

Ствараецца Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр

Ствараецца Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ствараецца Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр. Адпаведны ўказ нумар 371 "Аб Беларускім міжбанкаўскім разліковым цэнтры" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам Нацыянальны банк да 1 студзеня 2018 года выступіць сузаснавальнікам адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр" з доляй удзелу не менш як 99 працэнтаў.

Устаноўлена, што Нацбанк з'яўляецца ўладальнікам аўтаматызаванай сістэмы міжбанкаўскіх разлікаў (АС МБР), арганізуе яе функцыянаванне і вызначае парадак правядзення міжбанкаўскіх разлікаў.

У сваю чаргу ААТ "Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр" у адпаведнасці з патрабаваннямі, што ўстанаўліваюцца Нацыянальным банкам, выконвае функцыі тэхнічнага аператара АС МБР, які забяспечвае распрацоўку, суправаджэнне, эксплуатацыю, функцыянаванне, надзейную і бесперабойную работу сістэмы.

Ствараемы цэнтр таксама будзе забяспечваць распрацоўку, суправаджэнне, эксплуатацыю і функцыянаванне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм Нацбанка, функцыянаванне сістэмы цэнтралізаванага абмену міжбанкаўскай карэспандэнцыяй; аказваць Нацыянальнаму банку паслугі па прадастаўленні праграмна-тэхнічнай інфраструктуры.

ААТ "Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр" пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці гарантуе захаванне банкаўскай тайны.

Указ накіраваны на развіццё інфармацыйных тэхналогій у частцы распрацоўкі, суправаджэння і эксплуатацыі аўтаматызаваных сістэм.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску