Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Кст 2017

"Сітуацыю трэба папраўляць" - Лукашэнка незадаволены рэалізацыяй сумесных праектаў у Венесуэле

5 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Тэмпы рэалізацыі сумесных праектаў не задавольваюць ні беларускі, ні венесуэльскі бакі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Венесуэла - стратэгічны і вельмі важны партнёр Беларусі ў Лацінскай Амерыцы. За адносна кароткі гістарычны тэрмін краіны стварылі надзейную палітычную і эканамічную базу двухбаковага ўзаемадзеяння. "У апошнія гады з-за складанай сітуацыі ў свеце тэмпы рэалізацыі сумесных праектаў знізіліся. Нас не задавольвае гэта - ні беларусаў, ні венесуэльцаў. Сітуацыю трэба папраўляць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт расказаў, што ў час перегавораў з Нікаласам Мадурам яны канстатавалі той факт, што дзяржавам не трэба пачынаць з нуля ў развіцці двухбаковых адносін. "Трэба прадоўжыць тое, што мы ўмеем рабіць. На той фундамент, які мы стварылі, узводзіць новы будынак на новым этапе развіцця Венесуэлы", - адзначыў ён.

Беларусь і Венесуэла наладзілі доўгатэрміновыя гандлёва-эканамічныя і кааперацыйныя сувязі. Створана некалькі сумесных прадпрыемстваў: па выпуску аўтамабіляў, трактароў, здабычы нафты, газіфікацыі. "Па беларускай тэхналогіі ў Венесуэле арганізавана вытворчасць дарожна-будаўнічай тэхнікі, пабудаваны буйнейшы ў Лацінскай Амерыцы цагельны завод. Мы разам пабудавалі сотні тысяч квадратных метраў жылля для маламаёмных грамадзян у Венесуэле. Гэта добрая аснова для нашых далейшых дзеянняў. Пачынаючы гэта калісьці, мы дакладна трапілі ў цэль", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы гатовы разам з вамі прадаўжаць гэты шлях у Венесуэле", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі