У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Крс 2016

Стрэс-тэсты на БелАЭС плануецца правесці да канца 2016 года

14 красавіка, Астравец /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Стрэс-тэсты на Беларускай АЭС плануецца правесці да канца 2016 года, заявіў журналістам начальнік аператыўна-вытворчай службы атамнай станцыі Віктар Турэльскі ў час візіту на БелАЭС удзельнікаў прэс-тура па экалагічнай журналістыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Да канца 2016 года мы плануем правесці стрэс-тэсты. Атрымаем вынікі, перададзім іх у Дзяржатамнагляд і Растэхнагляд, пасля чаго гэтыя даныя будуць перададзены для разгляду Еўракамісіі", - адзначыў Віктар Турэльскі.

Начальнік аператыўна-вытворчай службы БелАЭС расказаў, што рашэнне ўрада Беларусі аб правядзенні стрэс-тэстаў было прынята ў 2014 годзе. "У 2015 годзе распрацаваны нарматыўны дакумент - так званыя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да правядзення стрэс-тэстаў. Ужо распрацавана тэхнічнае заданне аб правядзенні гэтых работ, яно ўзгоднена з Дзяржатамнаглядам Беларусі. У сакавіку пачата працэдура выбару пастаўшчыка паслуг па правядзенні стрэс-тэстаў", - растлумачыў ён.

Выбар кампаніі, якая правядзе на БелАЭС стрэс-тэсты, праходзіць на тэндарнай аснове, пастаўшчык яшчэ не вызначаны. "Пакуль у нас ёсць дзве заяўкі - ад "Атампраекта" і НІАЭП", - паведаміў Віктар Турэльскі.

Намеснік галоўнага інжынера БелАЭС Уладзімір Горын адзначыў, што беларускі бок запрасіў місію SEED (місію МАГАТЭ па разглядзе праектавання пляцоўкі з улікам знешніх падзей) для інспекцыі ходу будаўніцтва. "Мы накіравалі запыт у МАГАТЭ і чакаем адказу. Гатовы прыняць іх тады, калі яны вырашаць прыехаць", - падкрэсліў ён.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс