3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект стратэгіі інфарматызацыі ў Беларусі на перыяд пасля 2015 года плануецца стварыць з прыцягненнем фінансавай і арганізацыйна-кансультатыўнай дапамогі Сусветнага банка і ўрада Карэі. Такая дамоўленасць дасягнута ў час сустрэчы памочніка Прэзідэнта Усевалада Янчэўскага з кіраўніком Карэйскага агенцтва па пытаннях сеткі Інтэрнэт і бяспекі Кванджынам Пакам і кіраўніком дэлегацыі Сусветнага банка Сандрай Сарджэнт, паведамляе БЕЛТА.
Акрамя таго, па выніках перагавораў дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі некалькіх пілотных праектаў у сферы ІКТ.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся таксама пытанні наладжвання доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў сферы развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Беларусі, у тым ліку з прыцягненнем прамых інвестыцый паўднёвакарэйскіх кампаній і фінансавання з боку Сусветнага банка і ўрада Карэі.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|