Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Май 2010

Стратэгія прыватызацыі ў Беларусі абмеркавана ў Дзяржкаммаёмасці з Сусветным банкам і МВФ

17 мая, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Пытанні стратэгіі прыватызацыі ў Беларусі абмеркаваны на сустрэчы ў Мінску кіраўніцтва Дзяржаўнага камітэта па маёмасці з прадстаўнікамі Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дзяржкаммаёмасці.

На сустрэчы таксама ішла размова аб стварэнні ў Беларусі агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі. Прадстаўнікі міжнародных фінансавых структур азнаёміліся з тым, як вядзецца выбар прадпрыемстваў - кандыдатаў для ўдзелу ў прыватызацыйным працэсе.

Дэлегацыю Сусветнага банка ўзначаліў дырэктар аддзела Беларусі, Украіны і Малдовы рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка Марцін Райзер, Міжнароднага валютнага фонду - пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі