Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Jul 2015

S&P пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусбанка на ўзроўні "B-/C" са стабільным прагнозам

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's (S&P) пацвердзіла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі контрагента па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце ААТ "ААБ "Беларусбанк" на ўзроўні "В-/C" са стабільным прагнозам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе банка.

"Бізнес-пазіцыя Беларусбанка ацэнена Standard & Poor's як "моцная", устойлівыя пазіцыі ў сегменце карпаратыўных і рознічных банкаўскіх паслуг даюць магчымасць банку захоўваць значную і стабільную базу дэпазітаў у нацыянальнай валюце, паказчыкі фандавання Беларусбанка ацэнены як "вышэйшыя за сярэднія", а паказчыкі ліквіднасці - "адэкватныя", - расказалі спецыялісты.

Акрамя таго, згодна з рэйтынгам агенцтва Fitch Ratings, Беларусбанк мае доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг дэфолту эмітэнта на ўзроўні "B-", кароткатэрміновы - "B" са стабільным прагнозам.

"Крэдытныя рэйтынгі сведчаць аб празрыстасці і адкрытасці банка, дэманструюць плацежаздольнасць фінансавай установы як дзелавога партнёра, спрашчаюць здзелкі на рынку даўгавога капіталу, садзейнічаюць прыцягненню інвестыцый", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі