У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Кст 2019

S&P пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні "В" са стабільным прагнозам

S&P пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні

 7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's  пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні "В/В", прагноз стабільны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінфіна.

Агенцтва адзначыла паляпшэнне макраэканамічнай палітыкі, што дало магчымасць стабілізаваць узровень дзяржаўнага доўгу і паказчыкі інфляцыі.

Аналітыкі  S&P чакаюць, што знешнеэканамічныя дысбалансы Беларусі не павялічацца, фіскальная палітыка будзе заставацца параўнальна стрыманай бліжэйшыя 12 месяцаў, урад захавае доступ да міжнародных рынкаў капіталу і магчымасць атрымання падтрымкі ад Расійскай Федэрацыі для рэфінансавання плацяжоў па дзяржаўным доўгу.

Паводле ацэнак агенцтва, эканамічны рост у сярэднетэрміновай перспектыве складзе каля 2 працэнтаў штогод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс