Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Жнв 2025

Сінхранізаваць намаганні і абмяняцца вопытам. Турчын аб развіцці турызму сумесна з Расіяй

Сінхранізаваць намаганні і абмяняцца вопытам. Турчын аб развіцці турызму сумесна з Расіяй

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын расказаў аб развіцці турызму ва ўзаемадзеянні з Расіяй у час сустрэчы з віцэ-прэм'ерам РФ Дзмітрыем Чарнышэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер адзначыў, што апошнім часам ва ўрадаў Беларусі і Расіі вядзецца вельмі інтэнсіўная работа па многіх пытаннях.

Паводле слоў Аляксандра Турчына, з улікам курыруемых напрамкаў тэм для размовы з віцэ-прэм'ерам РФ можна знайсці незлічоную колькасць. Тым не менш у Доме ўрада сёння больш за ўсё акцэнтавалі ўвагу на адным напрамку - турызме. "Мы для сябе на наступную пяцігодку ставім турызм адным з прыярытэтаў развіцця нашай краіны", - растлумачыў кіраўнік урада.

У час сваіх візітаў беларускі прэм'ер не раз звяртаў увагу на развіццё гэтага напрамку ў Расіі, а таксама абмяркоўваў сумесныя праграмы і планы. "Улічваючы вялікую колькасць турыстаў з нашых краін, якія штогод наведваюць і Беларусь, і Расію, мы можам недзе сінхранізаваць нашы намаганні, абмяняцца вопытам па прадуктах падтрымкі турызму, праграмах развіцця турызму", - звярнуў ён увагу.

Дзмітрый Чарнышэнка дадаў, што Беларусь для Расіі - найбліжэйшы саюзнік і стратэгічны партнёр. "Нашы краіны звязваюць цёплыя, братэрскія, дружалюбныя адносіны, агульная гісторыя, культурная блізкасць. Самае галоўнае, што мы падзяляем аднолькавыя традыцыйныя каштоўнасці і прынцыпы справядлівасці", - падкрэсліў ён.

Узаемны турыстычны паток Беларусі і Расіі стабільна расце. "Паводле нашай афіцыйнай статыстыкі, у мінулым годзе зроблена каля 670 тыс. узаемных паездак. Мы разумеем, што гэта лічба павінна быць большая, і для гэтага будзем прыкладаць усе намаганні, - сказаў ён. - З 2021 года мы прыкладна па 10 працэнтаў у год прырастаем. Гэта вельмі сур'ёзны рост, і амбіцыйныя задачы нам пастаўлены Прэзідэнтам - падвоіць турыстычны паток. Урады нашых краін павінны прыкласці ўсе намаганні, каб рэалізаваць велізарны турыстычны патэнцыял у Саюзнай дзяржаве".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі