Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Чэр 2022

Снапкоў: Беларусь з'яўляецца прыхільніцай шматпланавага супрацоўніцтва з Казахстанам

Снапкоў: Беларусь з'яўляецца прыхільніцай шматпланавага супрацоўніцтва з Казахстанам

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца прыхільніцай шматпланавага супрацоўніцтва з Казахстанам. Аб гэтым сказаў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, відэакаментарый якога размешчаны ў Telegram-канале прэс-службы ўрада, паведамляе БЕЛТА.

Першы віцэ-прэм'ер праводзіць 17-е пасяджэнне міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Паводле слоў Мікалая Снапкова, Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць ва ўсіх інфраструктурных праектах Казахстана, праграмах па абнаўленні парку пасажырскай, камунальнай, кар'ернай тэхнікі. У прыватнасці, МАЗ, БЕЛАЗ, "БКМ Холдынг" і іншыя беларускія прадпрыемствы маюць усе магчымасці вырабіць тавары па індывідуальнай спецыфікацыі, забяспечыць яе гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне.

"Беларусь з'яўляецца прыхільніцай шматпланавага супрацоўніцтва з Казахстанам, які заўсёды быў, ёсць і будзе нашай брацкай дзяржавай. Упэўнены, сённяшняе мерапрыемства пасадзейнічае ўмацаванню і ўстанаўленню новых кантактаў, надасць новы імпульс беларуска-казахстанскаму супрацоўніцтву ў гандлёва-эканамічнай сферы і стане фундаментам нашых адносін у вытворчай кааперацыі. Мы заўсёды гатовы выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці для ўмацавання адносін паміж нашымі краінамі і развіцця нашых эканомік", - падкрэсліў першы намеснік прэм'ер-міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі