У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Стд 2017

Снапкоў: Беларусь і Кітай далі паспяховы старт праекту ў галіне сумеснага асваення космасу

19 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай далі паспяховы старт праекту ў галіне сумеснага асваення космасу. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў, выступаючы 19 студзеня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і КНР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што значна рушыла наперад беларуска-кітайскае навуковае супрацоўніцтва. "На сёння ў нас у актыве больш за сотню пагадненняў паміж ВНУ Беларусі і Кітая. Створаны і ствараюцца новыя сумесныя лабараторыі, даследчыя структуры як у Кітаі, так і ў Беларусі, - адзначыў ён. - На базе НАН Беларусі створаны Беларуска-кітайскі аналітычны цэнтр развіцця. Пачаў працаваць Кітайска-беларускі цэнтр камерцыялізацыі інавацыі".

"На новую вышыню вывеў наша тэхналагічнае супрацоўніцтва запуск з кітайскага касмадрома першага беларускага спадарожніка сувязі "Белінтэрсат-1". Тым самым дадзены старт праекту ў галіне сумеснага асваення космасу", - падкрэсліў намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён адзначыў, што імкліва пашыраецца колькасць двухбаковых праектаў у гуманітарнай сферы. Так, у снежні мінулага года ў Мінску адкрыўся Цэнтр культуры Кітая, а ў маі Цэнтр культуры Беларусі адкрыецца ў Пекіне. Нарошчваюцца студэнцкія абмены, адкрыты тры інстытуты і некалькі класаў Канфуцыя ў Беларусі.

"Мы пастаянна адчуваем падтрымку з боку нашых кітайскіх сяброў у форме бязвыплатнай тэхнічнай дапамогі. Яна ідзе на ажыццяўленне сацыяльных праектаў - будаўніцтва жылых дамоў, медыцынскіх устаноў, інтэрнатаў, аснашчэнне бальніц і аб'ектаў інфраструктуры, стажыроўкі беларускіх спецыялістаў", - канстатаваў Мікалай Снапкоў.

Ён падкрэсліў, што новы імпульс атрымала беларуска-кітайскае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. "Дынаміку кантактаў наглядна відаць, калі прывесці той факт, што на працягу апошніх гадоў адбылося больш за 30 візітаў дэлегацый па лініі міжрэгіянальных сувязей", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта рэзюмаваў: "За 25 гадоў - перыяд параўнальна невялікі па гістарычных мерках - мы даказалі, што нашы сапраўды даверныя і доўгатэрміновыя двухбаковыя адносіны адпавядаюць інтарэсам як Беларусі, так і Кітая, і могуць служыць прыкладам выбудоўвання такіх адносін з іншымі дзяржавамі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс