Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2021

"Смаргоньсілікатабетон" пачаў пастаўкі прадукцыі ў Румынію


Фота БЦК

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Холдынг "Беларуская цэментная кампанія" выйшаў на новы для сябе рынак збыту ячэістага бетону. Філіял нумар 7 "Смаргоньсілікатабетон" ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" пачаў адгрузку газасілікатных блокаў у Румынію, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БЦК.

Усяго за красавік - чэрвень на рынак Румыніі было пастаўлена 5550 куб.м блокаў.

Як паведамілі ў холдынгу, за першае паўгоддзе філіял нумар 7 рэалізаваў спажыўцам больш за 116 тыс. куб.м блокаў з ячэістага бетону, у тым ліку 52 тыс. куб.м вырабаў - на экспарт. Сілікатнай цэглы за мяжу пастаўлена 4,5 млн шт., што складае больш за 43 працэнты ад агульнага аб'ёму яе вытворчасці. Цяпер практычна ўся прадукцыя выпускаецца для рэалізацыі на экспарт, адзначылі на прадпрыемстве. Так, напрыклад, у чэрвені вытворчасць прадукцыі за мяжу склала 80 працэнтаў ад усяго аб'ёму вытворчасці.

Чысты прыбытак філіяла нумар 7 "Смаргоньсілікатабетон" за студзень - чэрвень 2021 года склаў Br284 тыс., а рэнтабельнасць продажаў - плюс 6,5 працэнта.

"Смаргоньсілікатабетон" - адзін з буйнейшых вытворцаў шырокага асартыменту будаўнічых матэрыялаў у Беларусі. Прадукцыя прадпрыемства карыстаецца ўстойлівым попытам не толькі на ўнутраным будаўнічым рынку, але і ў Расіі, Украіне, краінах Балтыі, Польшчы і Германіі. З будаўнічых матэрыялаў, вырабленых на прадпрыемстве, пабудаваны цэлыя жылыя кварталы, катэджныя пасёлкі, адміністрацыйныя і культурна-забаўляльныя комплексы ў Варшаве, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Мурманску, Калінінградзе, Кіеве, Львове, Вільнюсе, Каўнасе, Даўгаўпілсе, Рызе і многіх іншых гарадах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі