Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Врс 2014

"Слодыч" адправіў першую партыю прадукцыі ў Кітай

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Кандытарская фабрыка "Слодыч" ажыццявіла першую пастаўку пячэння ў Кітайскую Народную Рэспубліку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белдзяржхарчпрам".

"20 т добра вядомага айчыннаму спажыўцу пячэння "Слодыч" пастаўлена кітайскаму партнёру", - сказалі ў прэс-службе.

Кантракт з кітайскай кампаніяй быў заключаны ў маі бягучага года на выстаўцы SIAL China ў Шанхаі. Пастаўцы прадукцыі папярэднічаў працяглы падрыхтоўчы этап, абумоўлены высокімі патрабаваннямі да якасці і неабходнасцю сертыфікацыі прадукцыі для рэалізацыі на рынку Кітая.

"Прывычныя для нас метады дыстрыбуцыі і папулярызацыі ў Кітаі не эфектыўныя, - адзначыў вядучы спецыяліст аддзела экспарту фабрыкі Сяргей Цярэшкін. - Наш выхад на рынак Кітая важны не толькі з пункту гледжання прэстыжу, але і ў перспектыўным плане - гэта гіганцкі рынак". Паводле слоў спецыяліста, кітайскі рынак з'яўляецца высокаканкурэнтным, на якім прысутнічаюць, акрамя вялікай колькасці мясцовых вытворцаў, і транснацыянальныя кампаніі, якія валодаюць у Кітаі магутнымі вытворчымі і інавацыйнымі рэсурсамі.

ААТ "Кандытарская фабрыка "Слодыч" вядзе сваю гісторыю з 1905 года, цяпер з'яўляецца адным з лідараў кандытарскай галіны рэспублікі і выпускае больш за 100 найменняў цукровага, зацяжнога, здобнага, глазураванага і дыябетычнага пячэння, крэкеры. Пячэнне "Слодыч" вырабляецца ў адпаведнасці з ДАСТ 24901-89, прадпрыемства сертыфікавана ў адпаведнасці са стандартамі IS0 9001-2009 і HACCP. Прадукцыя фабрыкі займае амаль 30 працэнтаў айчыннага рынку, экспартуецца ў краіны Еўрасаюза і СНД, у ЗША, Канаду, Сербію, Манголію і Кітай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі