У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Врс 2015

Славенская кампанія "Рыка" і "Мінскэнерга" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў электраэнергетыцы

29 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Славенская кампанія "Рыка" і "Мінскэнерга" сёння ў Мінску падпісалі пагадненне аб перспектыўным супрацоўніцтве пры рэалізацыі праектаў у галіне электраэнергетыкі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент заключаны ў МЗС Беларусі па выніках праведзенага напярэдадні пятага пасяджэння беларуска-славенскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Як адзначыў генеральны дырэктар "Рыка" Янез Шкрабец, яго кампанія з'яўляецца самай вялікай інжынірынгавай кампаніяй у Славеніі, і яна даўно супрацоўнічае з беларускімі партнёрамі. У адпаведнасці з новым дакументам прадугледжваецца больш актыўны ўдзел "Рыка" ў мадэрнізацыі і будаўніцтве новых падстанцый у Мінску.

Янез Шкрабец запэўніў, што "Рыка" мае намер прыцягнуць самыя сучасныя еўрапейскія тэхналогіі для праектаў у галіне электраэнергетыкі ў Беларусі. Да таго ж славенцы плануюць задзейнічаць шмат беларускіх партнёраў.

Кіраўнік "Рыка" высока ацаніў перспектывы стварэння ў Беларусі АЭС, дзе будуць прымяняцца самыя сучасныя тэхналогіі. Ён таксама расказаў, што ў Славеніі амаль 30 гадоў функцыянуе АЭС, і славенцы гатовы перадаваць свой вопыт беларускім калегам у галіне як электра-, так і атамнай энергетыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску