У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Врс 2015

Сямашка: У Беларусі неабходна развіваць паглыбленую перапрацоўку драўніны

16 верасня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. У Беларусі неабходна развіваць паглыбленую перапрацоўку драўніны. Аб гэтым заявіў сёння на адкрыцці XXII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі-кірмашу "Мэбля-2016" намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўжо зрабілі шмат, каб мінімізаваць затраты і знізіць сабекошт нарыхтоўкі лесу. Акрамя таго, пабудавалі дзевяць заводаў па вытворчасці пліт, ідзе працэс выхаду іх на праектныя магутнасці. Далей у планах - больш глыбокая перапрацоўка драўніны", - растлумачыў ён. Цяпер глыбіня перапрацоўкі драўніны ў Беларусі складае 65-70 працэнтаў.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што ўвод дзевяці прадпрыемстваў, сярод якіх ААТ "Івацэвічдрэў", "Мастоўдрэў", "Рэчыцадрэў", дасць магчымасць канцэрну "Беллеспаперапрам" павялічыць аб'ёмы таварнай прадукцыі ў 2,5 раза. "Вытворчасць пліт - гэта добра, гэта пэўны ўзровень перапрацоўкі. Калі прадаеш кругляк за $30-40 - гэта адно, а калі прадаеш пліту за $120-150, часам і $200, - гэта іншае. Тут і вялікая дабаўленая вартасць, і паступленні ў бюджэт, і зарплаты работнікаў, рабочыя месцы. Але ж з гэтага куба драўніны можна мець даход $500-1000, а для гэтага трэба рабіць мэблю, даводзіць глыбіню перапрацоўкі да 100 працэнтаў", - адзначыў ён.

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, будаўніцтва мэблевых фабрык мэтазгодна ажыццяўляць на ўжо дзеючых прадпрыемствах дрэваапрацоўкі. "Сродкаў спатрэбіцца значна менш, чым для плітных вытворчасцей. Калі ўзяць "Івацэвічдрэў", то на гэты праект пайшло каля 150 млн еўра. Каб пабудаваць там цяпер мэблевую фабрыку, спатрэбіцца недзе 25-30 млн еўра", - адзначыў ён Паводле слоў віцэ-прэм'ера, у тым жа ААТ "Івацэвічдрэў" цяпер разглядаецца магчымасць вытворчасці пелет. "Пелеты запатрабаваны ў Еўропе, ды і ў нас ужо таксама. Іх можна прадаваць па $120-140 за кубаметр", - паведаміў ён.

XXII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка-кірмаш "Мэбля-2016" праходзіць у Мінску з 16 па 20 верасня. Удзел у ёй прымаюць каля 200 вытворцаў мэблі з 9 краін. Па традыцыі самая шырокая экспазіцыя ў беларускіх вытворцаў. Свае лепшыя распрацоўкі дэманструюць амаль 20 прадпрыемстваў галіны. Сярод іх флагманы мэблевай прамысловасці ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", ААТ "Гомельдрэў", ЗАТ "Маладзечнамэбля", ААТ "Слоніммэбля", ААТ "Бабруйскмэбля", "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс". Асобным блокам прадстаўлены вытворцы драўнянай плітнай прадукцыі. Гэта мадэрнізаваныя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы ААТ "Івацэвічдрэў", "Рэчыцадрэў", "Мастоўдрэў" і іншыя.

Дзелавая праграма выстаўкі будзе насычана рознымі бізнес-семінарамі і майстар-класамі. Акцэнт робіцца на маркетынгавай дзейнасці і арганізацыі эфектыўнай рэкламы тавараў беларускай вытворчасці. З улікам таго што на выстаўку запрошаны шматлікія замежныя кампаніі, канцэрн плануе правядзенне шэрага дзелавых сустрэч з патэнцыяльнымі замежнымі партнёрамі па пытаннях узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы дрэваапрацоўкі і вытворчасці мэблі. Акрамя таго, у час выстаўкі пройдуць два конкурсы сярод вытворцаў мэблі. Будзе вызначана Лепшае мэблевае прадпрыемства 2015 года і Лепшая мэбля Беларусі-2015.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску