Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Ліс 2016

Сямашка прапануе знайсці новыя пункты для росту тавараабароту з Украінай да $8 млрд

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка прапануе знайсці новыя пункты для росту тавараабароту з Украінай да $8 млрд. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўная мэта сённяшняй сустрэчы - знайсці канкрэтныя пункты росту, дзякуючы якім мы зможам вярнуцца да тавараабароту з Украінай у памеры $8 млрд і рухацца ўжо далей", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што ў 2012 годзе краіны дасягнулі тавараабароту ў памеры $8 млрд, аднак з-за аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын тавараабарот стаў зніжацца. "Цяпер важна, што мы пачынаем паднімацца, і ў нас ёсць патэнцыял, каб у бліжэйшыя некалькі гадоў вярнуцца да таго тавараабароту, які мелі", - падкрэсліў ён.

"Мы працавалі над зняццем складаных пытанняў, і як вынік, я канстатую, што за дзевяць месяцаў гэтага года мы маем невялікі рост тавараабароту з Украінай да $2,8 млрд, гэта плюс 10 працэнтаў", - канстатаваў віцэ-прэм'ер.

Перспектыўнымі сферамі для ўзаемадзеяння з'яўляюцца прамысловасць, транспарт, лагістыка і іншыя галіны. Пры гэтым лакаматыў супрацоўніцтва - вытворчая кааперацыя для выпуску як камунальнай, так і сельскагаспадарчай тэхнікі. Уладзімір Сямашка растлумачыў, што ў гэтым плане ўжо намечаны пэўныя напрамкі для сумеснай з украінскім бокам дзейнасці. "Мы гатовы з максімальным узроўнем лакалізацыі павялічыць аб'ёмы вытворчасці, якія ўжо маем", - падкрэсліў ён. Акрамя таго, прадугледжваецца стварыць дзейсную сістэму сэрвіснага абслугоўвання тэхнікі, каб выключыць імпарт дэталей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі