У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Май 2017

Сямашка лічыць неабходным стварыць беларуска-тайландскую міжурадавую камісію

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка лічыць неабходным стварыць беларуска-тайландскую міжурадавую камісію па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з тайландскай дэлегацыяй на чале з другім віцэ-старшынёй Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда Пірасакам Парджытам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш вопыт сведчыць аб тым, што для таго, каб развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны, трэба стварыць нейкі орган - мы яго называем міжурадавая камісія, у гэтым выпадку беларуска-тайландская", - адзначыў Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, калі такая камісія будзе працаваць сістэмна, сустракацца хаця б раз у год і ўстараняць праблемы і супярэчнасці, тавараабарот будзе вылічвацца не дзясяткамі, а сотнямі мільёнаў долараў.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, Беларусь разглядае Тайланд як сур'ёзнага партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі. "Я паглядзеў статыстыку і шчыра скажу: тавараабарот не адпавядае патэнцыялу нашых краін. За 2016 год гэта ўсяго толькі $88,9 млн. Прычым з 2011 па 2014 год тавараабарот нарастаў, у 2014 годзе быў амаль $160 млн. Але зменшыўся ў два разы. Гэта можна часткова растлумачыць сусветным крызісам і далейшай рэцэсіяй. Ёсць ужо і дадатныя тэндэнцыі: за першы квартал тавараабарот вырас на 16 працэнтаў", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Ён адзначыў, што візіты парламенцкіх дэлегацый садзейнічаюць актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін. "Самая простая форма - гандлёвыя адносіны. У нас краіны з узаемадапаўняльнымі эканомікамі. Таго, што ёсць у нас, няма ў вас, і наадварот. Адзін з асноўных артыкулаў нашага імпарту - прадукты харчавання, каўчук. У нас асноўны артыкул экспарту ў вашу краіну - калійныя ўгнаенні. Хоць мы можам пастаўляць розныя ўгнаенні: і азотныя, і фосфарныя, і камбінаваныя", - запэўніў Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, самы галоўны патэнцыял Беларусі - пастаўка прадукцыі машынабудавання, электронікі і радыёэлектронікі.

"Беларусь у Савецкім Саюзе называлі зборачным цэхам. Гэта справядліва і сёння на постсавецкай прасторы", - паведаміў Уладзімір Сямашка. Ён канстатаваў, што Беларусь традыцыйна асацыіруецца з такімі прадпрыемствамі, як БелАЗ, МТЗ, краіна вырабляе ўсе віды сельскагаспадарчай тэхнікі.

Уладзімір Сямашка прапанаваў не засяроджвацца толькі на простым гандлі, а пераходзіць да больш складаных форм узаемадзеяння. "Мы маем вопыт супрацоўніцтва з іншымі краінамі, у тым ліку ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэта не проста пастаўка нашай прадукцыі, а стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці той ці іншай тэхнікі. Пры гэтым мы гатовы пайсці на максімальны ўзровень лакалізацыі і сумесны прадукт пашыраць на рынку", - растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што калі Беларусь гаворыць аб супрацоўніцтве з Тайландам, маецца на ўвазе і тое, што краіна ўваходзіць у АСЕАН з паўмільярдным насельніцтвам. "Таму калі мы прыйдзем на гэты рынак з сумесным прадуктам, гэта будзе карысна і для вашых кампаній, і для нашых, для дзвюх краін і народаў", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

У сваю чаргу Пірасак Парджыт падзякаваў Уладзіміру Сямашку за сустрэчу і выказаў упэўненасць у далейшым умацаванні гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс