У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліп 2019

Сямашка: дыскрымінацыі беларускай прадукцыі на расійскім рынку не павінна быць

Сямашка: дыскрымінацыі беларускай прадукцыі на расійскім рынку не павінна быць

16 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Дыскрымінацыі беларускай прадукцыі на расійскім рынку не павінна быць. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў пасла, у мінулым годзе тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 9,4 працэнта, прычым пераважна за кошт расійскіх паставак. У бягучым годзе аб'ёмы гандлю пакуль крыху не дацягваюць да мінулагодніх паказчыкаў. "Вельмі складаны год. Дай бог, каб мы выйшлі за 100 працэнтаў", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Разам з тым ён канстатаваў, што беларуская прадукцыя дыскрымінуецца на расійскім рынку. "У нас у мінулым годзе зменшыліся пастаўкі малака. У гэтым годзе сітуацыя прыкладна захоўваецца", - прывёў прыклад пасол. Паводле яго слоў, для 62 беларускіх малочнаперапрацоўчых прадпрыемстваў сёння поўнасцю або часткова закрыты доступ на расійскі рынак.

У такой жа сітуацыі апынуліся амаль 40 мясаперапрацоўчых і восем рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў. "Гэта нонсэнс, так не павінна быць. Наш прадукт нармальны і мае адпаведную і заслужаную рэпутацыю на расійскім рынку", - заявіў дыпламат.

Адзначаюцца праблемы і з пастаўкамі беларускай тэхнікі ў Расію. Напрыклад, экспарт "Гомсельмаша" прасеў на 40 працэнтаў. "Абсалютна канкурэнтаздольная прадукцыя, але ёсць бар'еры", - дадаў Уладзімір Сямашка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс