Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Feb 2016

Сямашка: Беларусь і Тайланд павінны павялічыць тавараабарот у 2-3 разы

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Тайланд павінны папрацаваць над павелічэннем тавараабароту ў бліжэйшыя гады ў 2-3 разы. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на сустрэчы з міністрам прамысловасці Тайланда Атчака Сібунруанг і міністрам камерцыі Тайланда Апірадзі Тантрапорн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тавараабарот па мінулым годзе склаў у нас ўсяго толькі $102 млн. І для Тайланда, і для Беларусі гэта лічба надзвычай маленькая. Я ацэньваю яе як стартавую і лічу, што мы павінны ў 2-3 разы за бліжэйшыя некалькі гадоў павялічыць тавараабарот", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што бачыць як мінімум 7-8 напрамкаў развіцця супрацоўніцтва. "Беларусь надае вялікае значэнне развіццю адносін з Тайландам і разглядае вашу краіну як перспектыўнага партнёра ва ўсіх адносінах", - канстатаваў Уладзімір Сямашка.

Міністр камерцыі Тайланда Апірадзі Тантрапорн адзначыла, што Беларусь і Тайланд могуць дапаўняць адзін аднаго - абедзве краіны вырабляюць сельгаспрадукцыю. "Акрамя таго, Беларусь вырабляе прадукцыю цяжкага машынабудавання, якая можа экспартавацца ў нашу краіну. Мы таксама можам супрацоўнічаць у галіне інвестыцый. Яшчэ адным перспектыўным напрамкам з'яўляецца сумесная вытворчасць шын. Тайланд з'яўляецца членам АСЕАН, таму можа стаць цудоўнымі варотамі для Беларусі ў гэты рэгіён", - растлумачыла яна.

Тайланд захоўвае статус аднаго з важнейшых знешнегандлёвых партнёраў Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі нараўне з В'етнамам, Інданезіяй і Малайзіяй. Экспарт Беларусі ў гэту краіну ў мінулым годзе склаў $60,1 млн, імпарт з Тайланда - $42,1 млн. Аснову беларускага экспарту ў Тайланд складаюць калійныя ўгнаенні, доля Беларускай калійнай кампаніі на рынку гэтай краіны - 30 працэнтаў. Сярод асноўных экспартных пазіцый таксама шкловалакно, льняныя тканіны, шыны. Аснову тайландскага імпарту ў Беларусь складаюць натуральны каўчук, камп'ютары, кандыцыянеры, рухавікі ўнутранага згарання, кансерваваныя фрукты і арэхі, швейныя машыны, апаратура сувязі, электронныя інтэгральныя схемы.

У Сінгапуры працуюць прадстаўніцтва ААТ "Беларуская калійная кампанія" і гандлёвы дом ААТ "Белшына". Вядуцца перагаворы аб арганізацыі паставак беларускай аўтамабільнай і аўтобуснай тэхнікі на рынак Тайланда з далейшай арганізацыяй зборкі аўтатэхнікі МАЗ на тэрыторыі аднаго з індустрыяльных паркаў Тайланда.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі