Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Ліп 2016

Сямашка адзначае дадатныя тэндэнцыі ў эканоміцы Беларусі

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эканоміцы Беларусі адзначаюцца дадатныя тэндэнцыі, паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка па выніках пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць ажыўленне ў эканоміцы, пэўная дадатная дынаміка, якая выяўляецца і ў тым, што ўдалося стрымаць інфляцыю. Мы бачым, што год скончыцца, як і запланаваны - не больш за 12 працэнтаў інфляцыі", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Выбудавана сістэма курсаўтварэння, якая дае магчымасць забяспечыць устойлівую работу прадпрыемстваў-экспарцёраў. Аднаўляецца прамысловасць, да канца года прамысловая вытворчасць павінна выйсці з рэцэсіі.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што нягледзячы на некаторыя эканамічныя складанасці ўсе сацыяльныя пытанні вырашаюцца. Прапановы па ўдасканаленні сацыяльнай сферы, агучаныя сёння на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, таксама будуць разгледжаны.

Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што сёння няма вострых пытанняў, звязаных з дзейнасцю індывідуальных прадпрымальнікаў. "Рабочая група па ІП пры Мінэканомікі актыўна папрацавала, і сёння няма напружання, асноўныя пытанні па прадпрымальніцтве, умовах работы зняты", - растлумачыў ён. Астатнія пытанні па прымяненні ІП норм указа нумар 48 "Аб мерах па забеспячэнні дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў" будуць вырашаны ў самы бліжэйшы час пасля прыняцця адпаведных нарматыўных актаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі