У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Снж 2018

Sinotrans адкрыла еўразійскую штаб-кватэру ў "Вялікім камені"

Sinotrans адкрыла еўразійскую штаб-кватэру ў
Фота індустрыяльнага парка "Вялікі камень"

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" адкрылася штаб-кватэра Sinotrans у Еўразійскім рэгіёне. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле прадстаўнікоў кіраўніцтва пасольства КНР у Беларусі, кітайскіх і беларускіх кампаній, а таксама АТ "Літоўская чыгунка".

Як было адзначана, на Шаўковым шляху ствараецца лагістычная платформа сусветнага класа, мэтай якой будзе ажыццяўленне чыгуначных, марскіх і авіяперавозак. "У прыватнасці, было заяўлена аб неабходнасці наладжваць чыгуначныя зносіны з "Вялікім каменем" і развіваць супрацоўніцтва з чыгункамі Расіі, Казахстана, Літвы і іншых краін", - дадалі ў прэс-службе.

Sinotrans з'яўляецца адным з буйнейшых пастаўшчыкоў лагістычных паслуг у Кітаі. Займаецца дастаўкай грузаў па моры, экспедзіраваннем грузаў, аказвае складскія паслугі, а таксама паслугі экспрэс-перавозкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс