У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Сак 2010

Швейцарская кампанія Franck Muller выступіць інвестарам ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод"

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Швейцарская кампанія Franck Muller International B.V. выступіць інвестарам ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод". Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта Беларусі нумар 109 ад 1 сакавіка "Аб прыцягненні інвестыцый у адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскі гадзіннікавы завод", тэкст якога размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з указам, прадугледжана ў дзесяцідзённы тэрмін ва ўстаноўленым парадку прыняць бязвыплатна ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь 111 385 185 акцый ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод", што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Мінска, намінальнай вартасцю Br30 рублёў на агульную суму Br3 341 555 550 і перадаць гэтыя акцыі ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Да 2020 года павінен быць ажыццёўлены продаж кампаніі Franck Muller International B.V. прыналежных Рэспубліцы Беларусь 655 423 462 акцый ААТ па намінальнай вартасці Br30 за акцыю пры ўмове ўкладання кампаніяй у 2010 годзе інвестыцый шляхам набыцця дадаткова выпушчаных таварыствам 1 217 215 000 акцый названай намінальнай вартасці. Перадаюцца прыналежныя Рэспубліцы Беларусь 1 122 831 985 акцый таварыства ў давернае кіраванне кампаніі Franck Muller International B.V. (з яе згоды) тэрмінам на 5 гадоў з прадастаўленнем у названы перыяд кампаніі права ажыццяўляць адносна гэтых акцый дзейнасць па давернаму кіраванню каштоўнымі паперамі без атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах. Да 2020 года прыбытак акцыянернага таварыства вызваляецца ад абкладання падаткам на прыбытак.

Мінскаму аблвыканкаму даручана забяспечыць ва ўстаноўленым парадку пачынаючы з 2011 года прадастаўленне ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" у арэнду зямельнага ўчастка агульнай плошчай 30 га з зямель сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Шчомысліца" ў Мінскім раёне для будаўніцтва таварыствам новых вытворчых магутнасцей і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры без правядзення аўкцыёну на права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка і без спагнання платы за права заключэння такога дагавора.

Савет Міністраў Беларусі забяспечыць у трохмесячны тэрмін заключэнне інвестыцыйнага дагавора з кампаніяй Franck Muller International B.V. аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Абнаўленне вытворчасці і прадукцыі ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод", прадугледзеўшы ў ім укладанне кампаніяй у 2010 годзе адпаведных інвестыцый у таварыства. Дагаворам павінна быць таксама прадугледжана ажыццяўленне ААТ у 2010-2019 гадах віду эканамічнай дзейнасці "вытворчасць гадзіннікаў", захаванне фірменнай назвы таварыства, а таксама выкарыстанне таварных знакаў і знакаў абслугоўвання "Прамень", якія належаць ААТ. Кампанія абавязваецца забяспечыць у 2010-2019 гадах сярэдняспісачную колькасць працуючых у таварыстве не менш за 700 чалавек. Дагаворам будуць таксама вызначаны меры адказнасці Muller International B.V. за невыкананне узятых на сябе абавязацельстваў, якія прадугледжваюць у выпадку іх невыканання пералічэнне кампаніяй у 2020 годзе ў рэспубліканскі бюджэт сумы, што складае розніцу паміж рыначнай вартасцю акцый таварыства, набытых кампаніяй у дзяржавы, на дату іх набыцця і іх намінальнай вартасцю.

Згодна з указам, інвестыцыйны праект "Абнаўленне вытворчасці і прадукцыі ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" будзе ўключаны ў пералік інвестыцыйных праектаў, што складаецца Камісіяй Мытнага саюза для прымянення ў 2010-2019 гадах ільгот па вызваленню таварыства і кампаніі ад выплаты ўвазных мытных пошлін і збораў пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго, сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых для рэалізацыі названага інвестыцыйнага праекта.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску