Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Май 2015

Шведскія кампаніі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю

20 мая, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Шведскія кампаніі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю. Аб гэтым паведаміў сёння на ўрачыстым адкрыцці I Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Зялёны дом", якая праходзіць у час XIII Рэспубліканскага экалагічнага форуму ў Мінску, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каля 15 шведскіх кампаній прыехалі ў Беларусь. Канкрэтных сумесных праектаў пакуль няма, прадстаўнікоў дэлегацыі цікавіць, у першую чаргу, бізнес-клімат і заканадаўства вашай краіны. Нашы кампаніі зацікаўлены ў супрацоўніцтве", - адзначыў Марцін Оберг.

Паводле яго слоў, у сферу інтарэсаў шведскай дэлегацыі ўваходзіць не толькі экалагічная тэматыка. "Сюды прыехалі прадстаўнікі розных кампаній, якія займаюцца вытворчасцю абсталявання, праектамі ў сферы адукацыі. Але ў "зялёных тэхналогіях" у нас таксама вялікі вопыт, і спікеры ад нашых кампаній SWEP, SSAB, Modern Streetlight праводзяць сёння семінар у час выстаўкі "Зялёны дом", - сказаў пасол.

Міжнародная выстаўка "Зялёны дом" з'яўляецца пляцоўкай для прэзентацыі інавацыйных тэхналогій у галіне аховы навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека ад негатыўных уздзеянняў.

Рэспубліканскі экалагічны форум - масавае мерапрыемства, асноўнымі мэтамі якога з'яўляюцца кансалідацыя і актывізацыя ўсіх слаёў грамадства ў вырашэнні праблем аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Форум накіраваны на павышэнне экалагічнай культуры насельніцтва, прапаганду прынцыпаў устойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі