Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Aug 2017

"Штадлер Мінск" прэзентаваў першую партыю трамваяў "Мяцеліца" для Санкт-Пецярбурга

Дырэктар прадпрыемства ЗАТ "Штадлер Мінск" Філіп Брунер1 жніўня, Фаніпаль /Кар. БЕЛТА/. ЗАТ "Штадлер Мінск" вырабіла і прэзентавала першую партыю трамваяў "Мяцеліца" для Санкт-Пецярбурга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Філіп Брунер, першая партыя з шасці трамваяў "Мяцеліца" мадэлі В85600М брэндзіравана кліентам як "Чыжык" і прызначана для Транспартнай канцэсійнай кампаніі Санкт-Пецярбурга. У трамваях пры даўжыні практычна 34 м прадугледжана 66 месц для сядзення. У цэлым умяшчальнасць аднаго трамвая гэтай мадэлі складае 376 пасажыраў.

У Санкт-Пецярбург адправяцца саставы ў двухкабінным выкананні, што дае магчымасць выкарыстоўваць іх на маршрутах без абаротных кольцаў. Кожны з трамваяў прыводзяць у рух восем электрарухавікоў. "Мяцеліца" абсталявана сістэмамі відэанагляду. Для зручнасці пасажыраў у іх прадугледжаны электрычныя разеткі з напружаннем 220 В, USB-раздымы, Wi-Fi.

"Штадлер Мінск" прэзентаваў першую партыю трамваяў "Мяцеліца" для Санкт-ПецярбургаКантракт паміж ЗАТ "Штадлер Мінск" і Транспартнай канцэсійнай кампаніяй прадугледжвае пастаўку 23 адзінак трамваяў "Мяцеліца" ў Санкт-Пецярбург. Пастаўкі будуць ажыццяўляцца ў тры этапы. Першыя шэсць саставаў - да 1 лістапада, яшчэ тры - да канца 2017 года, затым 14 - у 2018 годзе. Прадстаўнікі бакоў не сталі аб'яўляць суму кантракта, падкрэсліўшы, што супрацоўніцтва з'яўляецца ўзаемавыгадным.

Намеснік галоўнага інжынера Транспартнай канцэсійнай кампаніі Мікалай Пятроў расказаў, што кампанія з'яўляецца канцэсіянерам па заключаным пагадненні з гарадской адміністрацыяй Санкт-Пецярбурга аб будаўніцтве і рэканструкцыі трамвайнай сеткі ў Чырвонагвардзейскім раёне. Такі праект па трамвайнай лініі з'яўляецца першым для Расіі. Беларускія трамваі будуць вылучацца на фоне іншых машын трамвайнага парку ў горадзе на Няве. Цяпер там курсіруюць саставы пераважна чырвонага колеру, мадэлі вытворчасці "Штадлер Мінск" маюць у сваёй афарбоўцы пераважна зялёныя тоны.

"Штадлер Мінск" прэзентаваў першую партыю трамваяў "Мяцеліца" для Санкт-Пецярбурга"Наш канцэсійны праект стане важным для Санкт-Пецярбурга, таму што замест скарачэння трамвайнага руху і ўстаранення трамвайных пуцей мы пачынаем будаўніцтва сучасных пуцей. У рамках праекта будуць пабудаваны новая трамвайная ветка і новае трамвайнае дэпо", - падкрэсліў Мікалай Пятроў. Паводле яго слоў, Чырвонагвардзейскі раён быў выбраны для рэалізацыі праекта не выпадкова, таму што ён не мае прамога выхаду да метро на фоне вялікай загружанасці грамадскага транспарту. Беларускія трамваі ў недалёкай будучыні дапамогуць у паляпшэнні абслугоўвання пасажыраў і дастаўцы іх да ст.м "Ладажскі вакзал".

Трамваі беларускай вытворчасці для Санкт-ПецярбургаВытворчасць сучасных трамваяў наладжана ў Фаніпалі. ЗАТ "Штадлер Мінск" з'яўляецца рэзідэнтам СЭЗ "Мінск" і ўваходзіць у склад швейцарскай кампаніі Stadler. Падраздзяленне адказвае за вытворчасць чыгуначных прадуктаў з шырокай каляёй для краін СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі