У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Май 2016

Шорац: Мінск па забяспечанасці гандлёвымі плошчамі апярэджвае Варшаву, Вільнюс і Мадрыд

30 мая, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Мінск па забяспечанасці гандлёвымі плошчамі апярэджвае Варшаву, Вільнюс і Мадрыд, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац сёння на гарадскім сходзе ўпаўнаважаных V Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння Мінск па забяспечанасці гандлёвымі плошчамі апярэджвае такія гарады Еўропы, як Варшава, Будапешт, Бухарэст, Вільнюс і Мадрыд", - сказаў мэр.

Ён інфармаваў, што штогод прырост гандлёвай інфраструктуры складае ў горадзе да 100 тыс. кв.м плошчаў магазінаў. "Гэта дае магчымасць мець збалансаваную сістэму развіцця і размяшчэння гандлёвых аб'ектаў, а таксама высокі камфорт для насельніцтва пры ажыццяўленні пакупак", - падкрэсліў Андрэй Шорац.

У мінулым пяцігоддзі, паводле яго слоў, у сталіцы ўведзены ў эксплуатацыю больш як 1,8 тыс. аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, забяспечанасць гандлёвымі плошчамі склала 600 кв.м на 1 тыс. жыхароў. "Да 2020 года гандлёвая сетка горада ў параўнанні з існуючай павялічыцца практычна ў два разы, сетка грамадскага харчавання павялічыцца на трэць", - інфармаваў аб планах старшыня Мінгарвыканкама.

Падводзячы вынікі, ён асабліва падкрэсліў, што за мінулыя 5 гадоў на ўнутраным спажывецкім рынку Мінска захаваны стабільнасць і дадатная дынаміка рознічнага тавараабароту, які павялічыўся на 60 працэнтаў. Аб'ём продажаў тавараў павялічаны за кошт павышэння якасці гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, укаранення новых форм і метадаў гандлю, пашырэння асартыменту рэалізуемых тавараў, актыўнага будаўніцтва новых сучасных магазінаў і мадэрнізацыі магазінаў крокавай даступнасці фармату "магазін каля дома", якія прапануюць тавары паўсядзённага попыту. "Для жыхароў Мінска сталі прывычнымі новыя формы абслугоўвання: развіццё безнаяўных разлікаў ва ўсіх гандлёвых аб'ектах, укараненне дысконтных праграм, арганізацыя адзіных дзён скідак, правядзенне стокавых кірмашоў, развіццё гандлю праз інтэрнэт", - сказаў Андрэй Шорац.

У сталіцы праходзіць гарадскі сход удзельнікаў V Усебеларускага народнага сходу. На мерапрыемства запрошаны 400 дэлегатаў ад Мінска, а таксама прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскасці горада, члены савета старэйшын пры Мінгарвыканкаме, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску