Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Ліп 2018

Шэсць беларускіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці падалі заяўкі для атрымання права паставак у ЕС

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэсць беларускіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці падалі заяўкі для атрымання права паставак у ЕС, паведаміў журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло перад семінарам-канферэнцыяй "Экспарт у ЕС харчовай прадукцыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні дзень для паставак прадукцыі ў ЕС у нас адкрыта пяць малочных прадпрыемстваў і адно рыбнае - "Санта Брэмар". Каля шасці прадпрыемстваў падалі заяўкі", - сказаў Ігар Брыло.

Доля ЕС у агульным аб'ёме экспарту беларускай харчовай прадукцыі невялікая. "У мінулым годзе мы паставілі ў ЕС прадукцыі на $140 млн. Асноўныя нашы партнёры сярод краін ЕС - гэта Літва, Латвія, Польшча, Германія, - адзначыў намеснік міністра. - Вядома, еўрапейскі рынак нам цікавы. Сёння мы разам з пасламі Беларусі ў еўрапейскіх краінах абмяркуем усе дэталі, тонкасці, цяжкасці, якія існуюць пры пастаўках нашай прадукцыі ў ЕС. Адным з важных пытанняў з'яўляецца сертыфікацыя, мы імкнёмся яго ўрэгуляваць, ідзе дыялог".

На пытанне аб тым, ці плануецца сінхранізаваць беларускую і еўрапейскую сістэмы прасочвальнасці жывёлагадоўчай прадукцыі, Ігар Брыло адказаў, што, на яго думку, гэта перспектыва далёкай будучыні. "Калі ў нас будзе адладжана работа з ЕС па пастаўках нашай прадукцыі, калі ўзнікне такая неабходнасць, то гэта пытанне будзе вырашацца", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі