Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліс 2014

Шэсць банкаў далучыліся да праграмы БРРБ па фінансаванні малога і сярэдняга бізнесу Беларусі

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі (БРРБ) падпісаў пагадненні з шасцю беларускімі банкамі аб парадку ўзаемадзеяння ў фінансаванні суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры БРРБ.

Новымі партнёрамі ў рэалізацыі ініцыятывы Банка развіцця сталі: ААТ "Белінвестбанк", ЗАТ "МТБанк", ЗАТ "Альфа-Банк", ЗАТ "Банк ЗГБ" (Беларусь), ААТ "БПБ-Ашчадбанк" і ААТ "Банк Масква-Мінск".

"Пашырэнне спіса банкаў-партнёраў паскорыць і спросціць доступ да доўгатэрміновых крэдытных рэсурсаў для суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, што станоўча паўплывае на эканамічны патэнцыял краіны", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

З улікам падпісаных пагадненняў Банк развіцця супрацоўнічае ў галіне падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ўжо з дзевяццю вядучымі банкамі краіны, якія кіруюць трэцяй часткай актываў банкаўскай сістэмы.

Банк развіцця пачаў рэалізацыю праграмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу са жніўня 2014 года. Ініцыятыва БРРБ адобрана ўрадам. Зацверджаны аб'ём рэсурсаў на 2014 год складае Br300 млрд.

Фінансавы механізм праграмы прадугледжвае, што Банк развіцця выдзяляе рэсурсы банкам-партнёрам, якія выдаюць крэдыты канчатковым пазычальнікам. Крэдыты прадастаўляюцца для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сферах матэрыяльнай вытворчасці.

Першыя партнёрскія пагадненні па праграме фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу былі падпісаны 12 жніўня 2014 года з ААТ "Банк БелЗЭБ", ААТ "Белгазпрамбанк" і ААТ "Беларускі народны банк". За тры месяцы рэалізацыі праграмы банкі-партнёры прафінансавалі 31 праект агульным коштам амаль Br157 млрд, якія ажыццяўляюцца ў Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай, Гродзенскай абласцях, а таксама ў Мінску.

Праекты рэалізуюцца ў такіх галінах беларускай эканомікі як вытворчасць прадуктаў харчавання, лесанарыхтоўка, дзейнасць аўтамабільнага грузавога транспарту, будаўніцтва, вытворчасць будаўнічых металаканструкцый, удакладнілі ў прэс-цэнтры БРРБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі