Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Кст 2017

Шэраг пагадненняў і мемарандумаў падпісаны на Беларуска-еўрапейскім інвестфоруме

30 кастрычніка, Люксембург /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. На Беларуска-еўрапейскім інвестыцыйным форуме падпісаны шэраг пагадненняў і мемарандумаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачынае паказваць сябе, калі можна так сказаць, "выстрэльваць" Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка 27 кастрычніка быў адным з галоўных падпісантаў - ён ставіў подпісы пад дакументамі з рознымі кампаніямі па рэалізацыі некалькіх праектаў", - расказаў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, падводзячы вынікі форуму.

Так, "Вялікі камень" папоўніўся новым рэзідэнтам. Ім стала ТАА "Ланц Мануфактур". Згодна з падпісаным пагадненнем, на пацягу 2017-2020 гадоў запланавана рэалізацыя на тэрыторыі парка інвестпраекта па вытворчасці і выпуску святлодыёдных лямпаў і свяцілень LED Teсhnology. Аб'ём інвестыцый павінен скласці не менш як $500 тыс.

Акрамя таго, падпісана пагадненне аб намеры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта паміж адміністрацыяй парка і кампаніяй Dieffenbacher (Германія). Размова ідзе аб арганізацыі інавацыйнай вытворчасці вырабаў з кампазітных матэрыялаў з адпаведным інжынірынгавым цэнтрам. "Гэта высокатэхналагічная вытворчасць, трэба мець вялікі навукова-тэхнічны задзел, каб асвоіць яго. І нямецкая кампанія выказала жаданне рэалізаваць праект у парку", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Таксама заключана пагадненне аб намерах з АТ "Дуйсбургер Хафэн" (Германія). Мяркуецца, што ў будучым кампанія, якая валодае буйнейшым рачным портам Еўропы - Дуйсбургам, стане адным з заснавальнікаў СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка".

Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі банкаўскіх структур. "Пачынае працаваць рамачнае пагадненне з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам - яны будуць рэалізоўваць у Беларусі вялікія інфраструктурныя праекты, праекты па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Яны гатовы рэалізоўваць камерцыйныя праекты, якія будуць мець эфект. Відаць, што ў іх сур'ёзны настрой на доўгатэрміновую сур'ёзную работу з Беларуссю", - паведаміў прэм'ер-міністр.

Ён расказаў, што асаблівая ўвага на форуме была ўдзелена IT-секцыі. "Ужо ні ў каго ў Еўропе няма сумненняў у тым, што ІТ - гэта візітная картка Беларусі. Некалькі разоў прагучала, што гэта еўрапейская "сіліконавая даліна". Але ж па вялікім рахунку, мы лічым, што толькі пачынаем. У краіне падрыхтаваны дакумент, які надасць новае дыханне развіццю Парка высокіх тэхналогій, значна пашырыць напрамкі яго развіцця, умовы функцыянавання, зробіць больш сучаснай нарматыўную базу з улікам апошніх дасягненняў лічбавых тэхналогій. Мы лічым, што гэта запатрабаваны напрамак, і Беларусь у плане сучасных тэхналогій аказваецца не ў хвасце поезда, а бліжэй да лакаматыва", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

На форуме таксама быў падпісаны мемарандум паміж Міністэрствам транспарту і камунікацый Беларусі і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця аб супрацоўніцтве па інвестыцыйным праекце "Аўтамабільная дарога Р80 Слабада - Паперня, км 0,000 - км 14,770", а таксама некаторыя іншыя дакументы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі