Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Сак 2025

Шчырая размова з дылерамі. Нарошчванне экспарту МТЗ у Расію разгледзелі ў Мінску

Шчырая размова з дылерамі. Нарошчванне экспарту МТЗ у Расію разгледзелі ў Мінску
Фота трактор.бел

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навукова-практычная канферэнцыя дылераў тавараправоднай сеткі Мінскага трактарнага завода ў Расійскай Федэрацыі прайшла ў ДК МТЗ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік міністра прамысловасці Беларусі Дзяніс Бакей, генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Сяргей Аўраменка, а таксама топ-менеджары прадпрыемства, кіраўнікі гадлёвых дамоў і дылеры на тэрыторыі Расіі.

"Расія - гэта не толькі наш стратэгічны партнёр, гэта ў першую чаргу наш братэрскі народ, наша саюзная дзяржава, дзе мы разам павінны захаваць тэхналагічны суверэнітэт", - адзначыў у сваім уступным слове намеснік міністра прамысловасці Дзяніс Бакей. Ён заклікаў удзельнікаў да шчырага дыялогу па ўсіх хвалюючых пытаннях, у тым ліку па якасці прадукцыі, і выказаў упэўненасць, што з кожным годам надзейнасць беларускай тэхнікі будзе павышацца. Прадстаўнік Мінпрама падкрэсліў, што брэнд BELARUS вядомы ва ўсім свеце, і асабліва ў Расійскай Федэрацыі.

Гендырэктар МТЗ Сяргей Аўраменка заклікаў да адкрытай дыскусіі і выпрацоўкі стратэгічных рашэнняў па пашырэнні і продажах тэхнікі BELARUS у Расіі: "Мы павінны аб'ектыўна падыходзіць да выклікаў і па меры магчымасці аператыўна на іх рэагаваць, у кароткатэрміновай перспектыве прымаць паслядоўныя меры, каб не рэагаваць, а папярэджваць фактары, якія могуць узнікаць на рынку".

Кіраўнік прадпрыемства ўпэўнены, што канферэнцыя дасць магчымасць у дыялогу выпрацаваць меры па кожным расійскім рэгіёне. "Чакаем адкрытасці і прапаноў па нарошчванні аб'ёмаў экспарту на рынак Расіі. Сёння мы павінны паставіць канкрэтныя задачы з кароткатэрміновымі перыядамі іх рэалізацыі, каб ажывіць рынак", - рэзюмаваў генеральны дырэктар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі