Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Жнв 2022

СЭЗ Беларусі адзначаюць рэкордны за тры гады аб'ём заяўленых інвестыцый па новых праектах

СЭЗ Беларусі адзначаюць рэкордны за тры гады аб'ём заяўленых інвестыцый па новых праектах
Фота з архiва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першым паўгоддзі 2022 года склад рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон папоўніўся 15 новымі прадпрыемствамі з аб'ёмам заяўленых інвестыцый $141 млн і планамі па стварэнні 760 новых рабочых месцаў, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

У ведамстве адзначылі: гэта рэкордны аб'ём заяўленых інвестыцый па новых праектах за апошнія тры гады. Сярод найбольш значных праектаў - арганізацыя вытворчасцей у Брэсцкім (стварэнне цяплічнай гаспадаркі і будаўніцтва комплексу па выпуску экструдзіраванага алюмініевага профілю), Свіслацкім (будаўніцтва кантэйнернага тэрмінала) і Полацкім (стварэнне вытворчасці па выпуску драўняных паліўных гранул і будаўніцтва завода гарачага цынкавання) раёнах.

Прытоку рэзідэнтаў садзейнічаюць няспынная работа адміністрацый СЭЗ па пошуку новых інвестараў, рэгулярныя прэзентацыі іх магчымасцей на міжнародных канферэнцыях і выстаўках, а таксама прынятыя ўрадам у красавіку 2022 года рашэнні па пашырэнні граніц названых тэрыторый для рэалізацыі значных інвестпраектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі