Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Кст 2020

Семінар аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і краін Афрыкі пройдзе 29 кастрычніка анлайн

Семінар аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і краін Афрыкі пройдзе 29 кастрычніка анлайн
Фота з архiва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Семінар "Беларусь - Афрыка: шматвектарная эканамічная палітыка Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне" пройдзе 29 кастрычніка анлайн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, якая з Міністэрствам замежных спраў арганізуе мерапрыемства.

Плануецца, што ў анлайн-семінары прымуць удзел кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў Беларусі ў Егіпце (у Судане па сумяшчальніцтве), у ПАР (у Анголе, Зімбабвэ, Мазамбіку і Намібіі па сумяшчальніцтве), у Кеніі (у Эфіопіі, Угандзе і Танзаніі па сумяшчальніцтве), а таксама ў Нігерыі (у Гане, Камеруне і Кот-д'Івуары па сумяшчальніцтве).

"Дыпламаты прадставяць інфармацыю аб перспектыўных напрамках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі, аб магчымасцях выхаду беларускіх кампаній на рынкі краін рэгіёна і асаблівасцях узаемадзеяння з афрыканскімі партнёрамі. Кіраўнікі дыпмісій падзеляцца і іншай важнай інфармацыяй прыкладнога характару, неабходнай для пашырэння экспарту на афрыканскі кантынент. Беларускія ўдзельнікі таксама атрымаюць магчымасць накіраваць свае пытанні дыпламатам", - адзначылі ў БелГПП.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі