Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліс 2017

Савет Рэспублікі адобрыў ратыфікацыю пратакола па цэнах на расійскі газ

Савет Рэспублікі адобрыў ратыфікацыю пратакола па цэнах на расійскі газ30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Верхняя палата беларускага парламента сёння на пасяджэнні адобрыла ратыфікацыю пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне з Расіяй аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі краіны (ад 25 лістапада 2011 года), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пратаколе ўрэгуляваны пытанні, звязаныя з пастаўкамі газу з Расіі ў Беларусь у 2017-2019 гадах, і вызначаны план далейшых дзеянняў па ўдасканаленні ўзаемадзеяння ў газавай сферы ў 2020-2024 гадах (г. зн. на пераходны перыяд да стварэння агульнага рынку газу ЕАЭС). Пратаколам прадугледжана выключэнне палажэння аб рыначных (роўнадаходных) цэнах на газ, які пастаўляецца з Расіі ў Беларусь.

Паводле інфармацыі Міністэрства энергетыкі, цана на газ для Беларусі з 1 ліпеня па 31 снежня 2017 года складае $143,54 за 1 тыс. куб. м; у 2018 годзе будзе складаць $129 за 1 тыс. куб. м; у 2019 годзе - $127 за 1 тыс. куб. м. Пры гэтым разліковы эканамічны эфект для Беларусі ад зніжэння цаны на газ, які пастаўляецца ПАТ "Газпрам", за перыяд на 2018-2019 гады (на ўзгодненых бакамі умовах) складзе каля $700 млн.

Акрамя таго, сёння на пасяджэнні сенатары адобрылі ратыфікацыю міжурадавага дагавора з Туркменістанам аб супрацоўніцтве ў галіне барацьбы са злачыннасцю. Дакумент, якім прапануецца пашырыць сферы і напрамкі супрацоўніцтва, быў падпісаны ў час візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Ашхабад 30 сакавіка 2017 года. У прыватнасці, сярод асноўных форм узаемадзеяння будуць выкананне запытаў аб аказанні садзейнічання, ажыццяўленне скаардынаваных аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў, абмен інфармацыяй аб учыненых або рыхтуемых злачынствах, а таксама прыняцце мер, неабходных для іх прадухілення.

Савет Рэспублікі адобрыў таксама ратыфікацыю пратакола аб унясенні паправак у пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб выкарыстанні міграцыйнай карткі адзінага ўзору ад 5 кастрычніка 2004 года. Пратакол падпісаны ў Гродне 6 красавіка 2017 года, ён накіраваны на стварэнне міжнародна-прававых умоў для далейшага развіцця інтэграцыйных працэсаў паміж дзвюма краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі