Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Кст 2017

Савет па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі надзяляецца дадатковымі паўнамоцтвамі

Савет па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі надзяляецца дадатковымі паўнамоцтвамі10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі надзяляецца дадатковымі паўнамоцтвамі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 370 "Аб Савеце па развіцці прадпрымальніцтва", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прадугледжвае павышэнне ролі Савета па развіцці прадпрымальніцтва за кошт надзялення яго шэрагам дадатковых паўнамоцтваў. Да кампетэнцыі савета цяпер будзе адносіцца разгляд і ўзгадненне праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічнага характару, якія ўплываюць на парадак і ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Больш таго, савет зможа ўносіць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства непасрэдна ў Міністэрства эканомікі і ўрад. Гэтыя прапановы будуць з'яўляцца абавязковымі для разгляду.

Члены савета змогуць удзельнічаць у рабоце грамадска-кансультатыўных саветаў па развіцці прадпрымальніцтва, створаных пры рэспубліканскіх органах дзяржкіравання і іншых арганізацыях, падпарадкаваных ураду, мясцовых органах улады. Практыка паказвае, што менавіта на такіх пляцоўках шляхам дыскусій і абмену меркаваннямі выпрацоўваюцца, а потым і прымаюцца найбольш эфектыўныя рашэнні па рэгуляванні бізнес-сферы.

Абноўлены таксама суб'ектны склад савета. У яго ўвайшлі прадстаўнікі малога, сярэдняга і буйнога бізнесу, занятыя ў розных сферах эканамічнай дзейнасці.

Указ уваходзіць у пакет дакументаў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва і стымуляванне дзелавой актыўнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі