Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Oct 2015

Самы вялікі кантракт на Аўстрыйска-беларуска-расійскім бизнес-форуме складзе $300 млн

13 кастрычніка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Самы вялікі кантракт, які плануецца падпісаць на Аўстрыйска-беларуска-расійскім бізнес-форуме, складзе $300 млн. Аб гэтым заявіў сёння журналістам першы намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Нахаенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не называючы імёнаў, скажу, што самы вялікі кантракт, які будзе заключаны па выніках перагавораў, складзе $300 млн. Ён будзе ў сферы энергетыкі", - адзначыў Аляксандр Нахаенка. Канкрэтныя вынікі форуму стануць вядомыя пасля правядзення кантактна-кааперацыйнай біржы паміж прадстаўнікамі аўстрыйскага, беларускага і расійскага бізнесу.

Аляксандр Нахаенка канстатаваў, што Беларусь працуе з Аўстрыяй па розных напрамках. "Калі паглядзець на спіс удзельнікаў, якія заявіліся як з беларускага боку, так і з аўстрыйскага, відавочна, што інтарэсы знаходзяцца ў розных плоскасцях - ад сельскай гаспадаркі да высокіх тэхналогій, тэхнікі, інфарматыкі, электронікі, энергетыкі", - расказаў ён.

Найбольшая колькасць удзельнікаў заяўлена на секцыю "Энергетыка, інфраструктура і лагістыка". "Арганізатарам давялося нават змяніць залу, таму што для ўдзелу ў ёй заявіліся амаль 120 кампаній з трох краін", - рэзюмаваў Аляксандр Нахаенка.

Другі Аўстрыйска-беларуска-расійскі бізнес-форум арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, Гандлёва-прамысловай палатай Расіі і Федэральнай палатай эканомікі Аўстрыі. Праграма ўключае пленарнае пасяджэнне і тры секцыі: "Энергетыка, інфраструктура і лагістыка", "Сельская гаспадарка і прадукты харчавання" і "ЕС-ЕАЭС: перспектывы ўзаемадзеяння бізнес-асацыяцый у рамках еўрапейскіх і еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў". Адбудуцца таксама і індывідуальныя перагаворы паміж бізнесменамі Аўстрыі, Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі