У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліс 2017

Русы: У Беларусі плануецца павялічыць экспарт сельгаспрадукцыі да $7 млрд да 2020 года

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца павялічыць экспарт сельгаспрадукцыі да $7 млрд да 2020 года, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы сёння на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадукцыйнасць працы ў сельскай гаспадарцы неабходна павялічыць у 1,4 раза да 2020 года, рэнтабельнасць продажаў неабходна давесці да 10 працэнтаў, аб'ёмы паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны на экспарт - да $7 млрд", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Міхаіл Русы падкрэсліў, што ў бягучым годзе захоўваецца дадатная дынаміка развіцця АПК. "Атрыманы добры ўраджай збожжа, рапсу, цукровых буракоў. Дынамічна развіваецца жывёлагадоўля. Акрамя вытворчых вынікаў значныя пераўтварэнні адзначаюцца і ў сацыяльнай сферы. У 2005-2010 гадах у рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі і Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады праведзена комплекснае будаўніцтва сацыяльнай інфраструктуры вёскі на аснове 1481 аграгарадка, што стварыла ўмовы для далейшага развіцця вясковых тэрыторый", - расказаў ён.

Пры гэтым віцэ-прэм'ер акцэнтаваў увагу, што ў бліжэйшыя гады галіне трэба будзе працаваць ва ўмовах узмацнення канкурэнцыі на сусветным рынку і вырашаць задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым комплексам краіны, абазначаныя ў Дзяржаўнай праграме развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016-2020 гады. "У першую чаргу гэта задавальненне патрэбнасцей унутранага рынку і нарошчванне экспартнага патэнцыялу за кошт павышэння эфектыўнасці вытворчасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі", - растлумачыў Міхаіл Русы.

Намеснік прэм'ер-міністра нагадаў, што да 2020 года трэба будзе забяспечыць вытворчасць збожжа 10 млн т без кукурузы, малака - каля 9 млн т, бульбы - 6 млн т, цукровых буракоў - больш як 5 млн т, жывёлы і птушкі - амаль 2 млн т. "Гэта даволі напружанае заданне, паколькі запатрабуе штогадовага прыросту вытворчасці ў сельскай гаспадарцы на 3-4 працэнты, харчовай прамысловасці - на 5-6 працэнтаў у год", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску