Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2011

"Рускія машыны" і МАЗ дамовіліся стварыць холдынг з офісам у Мінску

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе Мінскага аўтамабільнага завода плануецца стварыць кіруючую кампанію сумеснага холдынга карпарацыі "Рускія машыны" (перш за ўсё групы ГАЗ, якая ёй падпарадкавана і прыносіць каля 80 працэнтаў прыбытку) і ААТ "МАЗ". Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі аналітык Георгій Грыц, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Фактычна ствараецца вельмі буйны і, я сказаў бы, манапольны вытворца грузавых аўтамабіляў на постсавецкай прасторы, Адзінай эканамічнай прасторы", - сказаў эксперт.

Пры гэтым расійскі бок возьме на сябе абавязацельствы прыцягнуць трэцяга інвестара. Як падкрэсліў аналітык, гэта будзе буйны транснацыянальны холдынг. У выніку створаная холдынгавая кампанія, на яго думку, прывядзе да перадзелу глабальнага рынку вытворцаў грузавых аўтамабіляў.

Тлумачачы прычыну размяшчэння офіса менавіта ў Мінску, Георгій Грыц адзначыў, што сёння асноўнае пытанне сканцэнтравана не там, дзе праходзяць фінансавыя патокі. "У посткрызісны перыяд на парадак дня выходзіць пытанне, дзе вырабляецца, - сказаў ён. - Другое пытанне - сацыяльная адказнасць: расійская кампанія бярэ на сябе такую адказнасць і вызваляе рабочых і інжынераў ад гэтага сумеснага бізнесу, гэта азначае, што будуць створаны сацыяльныя інструменты іх перападрыхтоўкі і навучання".

Цяпер падрыхтаваны інвестыцыйны дагавор. Да канца верасня ва ўрадзе пройдзе яго слуханне, пасля чаго аб яго выніках будзе даложана кіраўніку дзяржавы.

Георгій Грыц падкрэсліў, што яшчэ паўгода таму ўсе гаварылі, што дзяржкарпарацыя "Растэхналогіі" - адзіны партнёр, які сапраўды прывядзе МАЗ на расійскі рынак. Але ўзнікала шмат пытанняў: кіруючая кампанія пераносіцца ў Маскву, няма абавязацельстваў па прамых інвестыцыях.

Паводле слоў Георгія Грыца, супрацоўніцтва карпарацыі "Рускія машыны" і ААТ "МАЗ" будзе ўяўляць сабой стратэгічнае партнёрства. Яно прадугледжвае наяўнасць стратэгічнага інвестара, які не проста дае сродкі і тэхналогіі, а кансалідавана нясе адказнасць за прыбытковасць бізнесу. "На жаль, нават на дзяржаўным узроўні такіх праектаў раз, два і аблічыўся. Той жа праект крэдытавання будаўніцтва беларускай АЭС да іх не адносіцца: расіяне даюць грошы, яны звязаны з эксклюзіўным партнёрам па будаўніцтву гэтай электрастанцыі, але ў самім бізнесе не ўдзельнічаюць", - удакладніў эксперт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс