Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Лют 2022

Рунец: без моцнай эканомікі не будзе Беларусі

Рунец: без моцнай эканомікі не будзе Беларусі
Фота з архiва

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Без моцнай эканомікі не будзе Беларусі, заявіла БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец.

"Штогадовае Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту заўсёды становіцца вялікай палітычнай падзеяй у жыцці краіны і нікога не пакідае абыякавым. Цяперашні зварот вызначае не толькі новы фармат, але і адрасаваныя ўсім нам, жыхарам Беларусі, актуальныя пытанні, якія датычацца захавання суверэнітэту і незалежнасці нашай дзяржавы. Немалаважна, што ў Пасланні зроблены акцэнт і на такіх значных напрамках, як падтрымка дзяржавай шматдзетных сем'яў і моладзі, прадастаўленне працуючым грамадзянам пры праходжанні імі абавязковай дыспансерызацыі аднаго аплатнага дня ў год і, вядома ж, захаванне гістарычнай памяці пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, - расказала Таццяна Рунец. - Непасрэдна мяне, як старшыню профільнай камісіі Савета Рэспублікі, больш за ўсё хвалявала тэма захавання эканамічнага суверэнітэту Беларусі. І тут давялося пачуць галоўныя пасылы: максімальнае стрымліванне неабгрунтаванага росту цэн на спажывецкім рынку і мінімізацыя ўплыву сусветных інфляцыйных працэсаў на эканоміку нашай краіны".

Сенатар падкрэсліла, у сваім Пасланні Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на правільным выкарыстанні экспартнага патэнцыялу Беларусі, разумным удзеле дзяржавы ва ўрэгуляванні эканомікі, справядлівасці размеркавання даброт. "Поўнасцю пагаджуся са словамі нашага лідара, што без моцнай эканомікі не будзе Беларусі. Бо менавіта дзякуючы правільна праводзімай эканамічнай палітыцы на фоне імклівага росту сусветных цэн і стагнацыйных чаканняў, а таксама агрэсіўнай санкцыйнай палітыкі калектыўнага Захаду ў адносінах да Беларусі нам удалося не толькі захаваць рэальны рост заработнай платы на ўзроўні амаль 105 працэнтаў, не згарнуўшы пры гэтым ніводнай сацыяльнай праграмы, але і нарасціць будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай больш як на 14 працэнтаў, - дадала яна. - Лічу, што задачы, якія паставіў Прэзідэнт, цалкам апраўданы і рэальныя. Беларускі народ - гэта прыклад працавітасці і мэтанакіраванасці, здольнасці ў адзіным парыве пераадольваць любыя цяжкасці і нягоды. І, напэўна, менавіта ў гэтым развіцці сваім шляхам і заключаецца наша беларускай стратэгія развіцця".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі