Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Apr 2019

Румас уручыў прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці

Румас уручыў прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас уручыў сёння ўзнагароды пераможцам конкурсу на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2018 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэмія ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці - гэта самая высокая нацыянальная ўзнагарода, якая ўручаецца лепшым арганізацыям нашай краіны, якія дасягнулі значных вынікаў у галіне якасці прадукцыі і паслуг, укаранілі сучасныя метады менеджменту і інавацыйныя тэхналогіі", - адзначыў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, эканамічная палітыка дзяржавы сканцэнтравана на эфектыўнасці і якасці, што знаходзіць адлюстраванне ў росце паказчыкаў, якія характарызуюць прадукцыйнасць працы, рэнтабельнасць, долю інвестыцый у асноўны капітал, удзельную вагу экспарту, імпартазамяшчэнне. Важным прыярытэтам для айчыннай прамысловасці з'яўляецца асваенне новых знешніх рынкаў збыту і нарошчванне экспартнага патэнцыялу. Істотны ўклад у інавацыйнае развіццё краіны належыць і сферы паслуг - важнейшаму складніку эканамічнага росту, экспартных магчымасцей і якасці жыцця грамадзян.

"Стварэнне высокатэхналагічнай, канкурэнтаздольнай на сусветным рынку прадукцыі немагчыма без прымянення прарыўных тэхналогій, новага энергазберагальнага абсталявання, сучасных метадаў кіравання і прыцягнення інвестыцый", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Сяргей Румас падзякаваў прадпрыемствам, якіх узнагароджваюць, за сістэмнае прасоўванне якасці ва ўсіх сферах дзейнасці, уклад у паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне. "Сваёй эфектыўнай працай, высокай сацыяльнай адказнасцю вы стымулюеце партнёраў да самаўдасканалення, актыўнай работы ў галіне якасці, выкарыстання перадавога вопыту і сучасных механізмаў кіравання. Усё гэта ў сваю чаргу садзейнічае стабільнаму развіццю Беларусі, захаванню рэсурсаў і навакольнага асяроддзя для цяперашняга і будучых пакаленняў", - сказаў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік урада выказаў упэўненасць, што пераможцы конкурсу, атрымаўшы высокую ўзнагароду, прадоўжаць прытрымлівацца інавацыйнага шляху развіцця. "Якасць была і застаецца фундаментам моцнай эканомікі як у цэлым краіны, так і кожнага асобна ўзятага прадпрыемства", - рэзюмаваў Сяргей Румас.

Лаўрэатамі конкурсу сталі дзесяць арганізацый: СП ААТ "Брэстгазаапарат", гімназія нумар 1 імя Я. Карскага (Гродна), КУП "Брэстжылбуд", Канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі, ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ", ААТ "МАПІД", Тураўскі малочны камбінат, 4-я гарадская клінічная бальніца імя Н.Саўчанкі (Мінск), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.

Яшчэ 15 арганізацый пацвердзілі званне лаўрэата, атрыманае раней. Сярод іх Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, ЗАТ "Атлант", замежнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "АйБіЭй АйТі Парк", ТАА "Завод аўтамабільных прычэпаў і кузазаў "МАЗ-Купава", ТАА "ВА "Энергакамплект", ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК", Мазырскі НПЗ, ААТ "Малочны Свет", Рэчыцкі завод вырабаў з металу, ААТ "Савушкін прадукт", ААТ "Гандальмаш", РУПП "Граніт", СП ЗАТ "Мілавіца", СП ААТ "Спартак", Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы.

Лаўрэаты, у тым ліку якія пацвердзілі гэта званне, на працягу трох гадоў могуць выкарыстоўваць выяву эмблемы прэміі ў маркіроўцы тавараў, дакументацыі, а таксама ў рэкламных мэтах.

Тры арганізацыі ўдастоены спецыяльных узнагарод. ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" атрымала ўзнагароду ў намінацыі "Лідарства", прадпрыемства "АйБіЭй АйТі Парк" - у намінацыі "Удасканаленне менеджменту". "Савушкін прадукт" адзначаны ў намінацыі "Сацыяльная адказнасць".

Сёння таксама ўручаны нагрудныя знакі "Лідар якасці", узнагароджаны пераможцы конкурсаў "Лепшы менеджар па якасці" і "Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці", а таксама рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшую публікацыю аб якасці і дзелавой дасканаласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі