Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Sep 2019

Румас: транзітны патэнцыял Беларусі выкарыстоўваецца не ў поўнай меры

Румас: транзітны патэнцыял Беларусі выкарыстоўваецца не ў поўнай меры

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Транзітны патэнцыял Беларусі выкарыстоўваецца не ў поўнай меры, неабходна падрыхтаваць прапановы па выпраўленні сітуацыі з экспартам транспартных паслуг. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядаюцца пытанні работы транспартнага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Відавочна, што мы не ў поўнай меры выкарыстоўваем перавагі нашай дзяржавы, яе геаграфічнае становішча на шляху транзітных патокаў Поўнач - Поўдзень і Захад - Усход. Акрамя таго, Беларусь адна з першых далучылася да кітайскай ініцыятывы "Пояс і шлях" і стала адной з яго вузлавых кропак. Разам з тым развіццё ў гэтым напрамку ідзе недастатковымі тэмпамі", - адзначыў Сяргей Румас.

Акрамя таго, дадатковым стымулам для развіцця транспартнай дзейнасці павінны стаць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", мультымадальны прамыслова-лагістычны комплекс у пасёлку Балбасава.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, транспартная галіна краіны ў цэлым працуе стабільна, аднак не ўсе даведзеныя планы на 2019 год выконваюцца. Пэўныя праблемы, якія патрабуюць вырашэння, ёсць у кожнай падгаліне. Адзначаецца падзенне грузаабароту і, як вынік, зніжэнне валавой дабаўленай вартасці па транспартнай дзейнасці.

"Транспартныя паслугі фарміруюць істотную частку аб'ёму экспарту паслуг - 44 працэнты. "Разам з тым рост транспартных паслуг у бягучым годзе вельмі нізкі. У студзені-ліпені экспарт транспартных паслуг склаў 101,2 працэнта пры заданні на год 108 працэнтаў. Я яшчэ раз хачу звярнуць увагу, што павелічэнне экспарту - гэта адна з ключавых задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы перад урадам", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр прапанаваў разгледзець на сённяшнім пасяджэнні Прэзідыума Саўміна не толькі прычыны недастатковага развіцця транспартнай галіны, але і прапановы па выпраўленні сітуацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі